Шахматны дом – гэта клуб як для юных, так і для дарослых аматараў шахмат. Нашая мэта – аб’яднаць усе ўзросты пад адным дахам нашага дома.

Праца клуба мае некалькі накірункаў:

  1. Заняткі для дзяцей. Мы рыхтуем маленькіх шахматыстаў з нулявога ўзроўню і рыхтуем не толькі прафесійных шахматыстаў, але і ўсебакова развітых асобаў. Бо шахматы выдатна спрыяюць развіццю такіх неабходных якасцяў характару, як уменне самастойна прымаць рашэнні (і несці за іх адказнасць), мець сваё ўласнае меркаванне, мець стратэгічнае і тактычнае мысленне.
  2. Заняткі і гульнявы час для дарослых. Вельмі шмат дарослых людзей у нашым горадзе не ведаюць куды падзець сваю шахматную энэргію. Цяпер у нашым Шахматным доме ёю можна будзе скарыстацца напоўніцу! Мы маем першы у Мінску шахматны клуб для дарослых, дзе можна паглыбіць свае шахматныя веды ці проста выдатна правесці час за любімай гульнёй.
  3. Правядзенне турніраў. Ільвіную долю поспеху ў спорце складае ўдзел у спаборніцтвах. Таму мы хочам, каб удзельнікі нашага клубу мелі болей магчымасцяў на практыцы прымяніць свае тэарэтычныя веды і развіць свае шахматныя здольнасці.

З гэтага і не толькі складаецца наш Шахматны дом. Далучыцца да яго можа кожны. Для гэтага звярніцеся па старонку Кантакты ці адразу патэлефануйце на адзін з нумароў:

+375 44 478-90-51 (velcom)

+375 33 388-90-51 (мтс)

 

Расклад заняткаў у шахматнай школе і кошты навучання

 

Турніры клуба