Чэмпіянат Беларусі па шахматах да 8 год - 2 месца Палюховіч Злата

З 20 па 26 красавіка ў Лядовай арэне г.Орша праходзіў Чэмпіянат Беларусі па шахматах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 8 і 10 гадоў, у якіх узялі ўдзел трое прадстаўнікоў нашага клуба.

Каманда Шахматнага дома складалася з трох юных шахматыстаў, і ўсе трое выступілі не горш за свой узровень. Віншуем усіх з добрымі вынікамі і асобна віншуем Злату Палюховіч з вынікам, які можна назваць цудоўным!

Злата выдатна правяла ўвесь турнір, прайграўшы толькі лідэру, і з вынікам 7 балаў з 9 упэўнена заняла 2 месца сярод дзяўчынак да 8 гадоў - атрымаўшы дыплом 2 ступені, срэбраны медаль і неафіцыйнае званне віцэ-чэмпіёнкі Беларусі. А так як Чэмпіянат Беларусі з'яўляецца адборачным спаборніцтвам да Чэмпіянату Свету і Чэмпіянату Еўропы, цяпер Злата зможа згуляць у адным з гэтых міжнародных турніраў.

Уладзік Бучнеў набраў 5 балаў з 9 сярод хлопчыкаў да 8 гадоў. Кірыл Бенчук набраў 4,5 балы з 9 сярод хлопчыкаў да 10 гадоў. Набраць 50% і больш ачкоў у такім моцным турніры як Чэмпіянат Беларусі - добры вынік, які кажа пра тое, што хлопцы захоплена і аддана займаюцца шахматамі. Працягваючы гэтак і надалей, яны абавязкова будуць прагрэсаваць і паказваць ўсе лепшыя вынікі на афіцыйных спаборніцтвах.

Жадаем Злаце, Уладзю і Кірылу далейшых поспехаў, а таксама жадаем ўсім шахматыстам нашага клуба цягнуцца за імі!

Дадаць каментарый