Шахматная школа нашага клуба запрашае юных шахматыстаў у захапляльнае падарожжа ў шахматнае каралеўства.

Сёння шахматы вяртаюць сабе сваю былую папулярнасць. Усё болей дзетак пачынаюць авалодваць стратэгіяй і тактыкай шахматнай гульні. І гэта выдатна! Бо шахматы - не толькі цікавы від спорту. Гэта цэлы пласт сусветнай культуры, а многія небеспадстаўна лічаць шахматы мастацтвам.

Шмат хто мяркуе, што шахматы развіваюць у дзіцёнка матэматычныя здольнасці. І гэта праўда. Але гэта далёка не адзінае, што шахматы могуць даць для вашага дзіця. У першую чаргу гэтая старажытная гульня вучыць дзейнічаць самастойна, прымаць уласныя рашэнні і рабіць выбар без бацькоўскай дапамогі. Бо ў любой пазіцыі можна зрабіць шмат розных хадоў, але юны шахматыст сам павінны абраць правільны шлях. Гэтыя якасці неабходныя сучаснаму чалавеку.

Акрамя гэтага шахматы робяць мысленне сістэмным, развіваюць логіку, творчыя здольнасці ды навучаюць асабліваму этыкету і правілам паводзінаў у калектыве.

Таму школа шахмат нашага клуба ставіць на мэце не толькі падрыхтоўку моцных шахматыстаў, але і развіццё нашых вучняў як самастойных, адукаваных ды культурных асобаў. Нашыя трэнеры валодаюць сучаснымі эфектыўнымі методыкамі навучання, а таксама прымяняюць індывідуальны падыход да кожнага з вучняў. Нашыя заняткі заўжды цікавыя ды праходзяць у інтэрактыўнай форме. Ваш дзіцёнак на занятках не будзе сумаваць.

Нашыя вучні атрымоўваюць асалоду ад заняткаў шахматамі

left    1/5  right

Наша школа гэта:

  • Высокая якасць навучання;
  • Прафесіяналізм трэнераў;
  • Увага да кожнага з вучняў;
  • Цікавыя і карысныя заняткі.

Запісвайцеся зараз! Мы радыя кожнаму новаму вучню.

 

Расклад заняткаў у шахматнай школе і кошт навучання