Школа шахмат для дзяцей

Шахматная школа нашага клуба запрашае юных шахматыстаў у захапляльнае падарожжа ў шахматнае каралеўства.

Нашыя перавагі гэта:

    • Невялікія групы - ня больш за 12 чалавек
    • Групы фармуюцца па ўзросце - 6-7, 7-12, 13 і болей год
    • Поўны цыкл - ад пачаткоўцаў да спартоўцаў-разраднікаў

Дзе знаходзяцца філіялы шахматнай школы клуба можна паглядзець на мапе

Зараз добры час, каб запісацца ў нашыя групы. Адкрыты набор на 2023/2024 навучальны год ў групы для пачаткоўцаў, групы для тых, хто працягвае навучанне, і ў групы спартыўнага майстэрства - перайсці да апісання новых груп 

Чаму шахматы?

Сёння шахматы вяртаюць сабе сваю былую папулярнасць. Усё болей дзетак пачынаюць авалодваць стратэгіяй і тактыкай шахматнай гульні. І гэта выдатна! Бо шахматы - не толькі цікавы від спорту. Гэта цэлы пласт сусветнай культуры, а многія небеспадстаўна лічаць шахматы мастацтвам.

Шмат хто мяркуе, што шахматы развіваюць у дзіцёнка матэматычныя здольнасці. І гэта праўда. Але гэта далёка не адзінае, што шахматы могуць даць для вашага дзіця. У першую чаргу гэтая старажытная гульня вучыць дзейнічаць самастойна, прымаць уласныя рашэнні і рабіць выбар без бацькоўскай дапамогі. Бо ў любой пазіцыі можна зрабіць шмат розных хадоў, але юны шахматыст сам павінны абраць правільны шлях. Гэтыя якасці неабходныя сучаснаму чалавеку.

Акрамя гэтага шахматы робяць мысленне сістэмным, развіваюць логіку, творчыя здольнасці ды навучаюць асабліваму этыкету і правілам паводзінаў у калектыве.

Таму школа шахмат нашага клуба ставіць на мэце не толькі падрыхтоўку моцных шахматыстаў, але і развіццё нашых вучняў як самастойных, адукаваных ды культурных асобаў. Нашыя трэнеры валодаюць сучаснымі эфектыўнымі методыкамі навучання, а таксама прымяняюць індывідуальны падыход да кожнага з вучняў. Нашыя заняткі заўжды цікавыя ды праходзяць у інтэрактыўнай форме. Ваш дзіцёнак на занятках не будзе сумаваць.

Нашыя вучні атрымоўваюць асалоду ад заняткаў шахматамі

left    5/5  right

Наша школа шахмат гэта:

  • Высокая якасць навучання;
  • Прафесіяналізм трэнераў;
  • Увага да кожнага з вучняў;
  • Цікавыя і карысныя заняткі.

Як пачаць займацца шахматамі ў 2023/2024 годзе

Бясплатны пробны занятак

Зараз ідзе запіс жадаючых займацца шахматамі ў новым навучальным годзе. З верасня ў нас адкрылася шмат новых груп для пачаткоўцаў і для тых, хто працягвае займацца. Амаль да ўсіх можна далучыцца і цяпер. Для тых, хто ўпершыню прыходзіць у наш клуб, першы занятак - пробны і бясплатны. Калі дзіця ўжо нешта ведае і ўмее, гэта можа быць занятак адразу ў групе. А калі трэба крыху дагнаць групу, мы робім першы занятак падрыхтоўчым: у фармаце індывідуальнага ці напаўіндывідуальнага занятку з нашым трэнерам, дастаткова выбраць групу, у якую вы прыйдзеце на першы занятак. Пробны занятак дазволіць Вам зразумець, наколькі дзіцяці спадабаецца займацца. Вы можаце паглядзець наш расклад і выбраць групу, якая падыходзіць вам па часе, узросце і ўзроўню дзіцяці:

Запішыце дзіця, мы звяжамся з вамі і раскажам пра расклад заняткаў, дапаможам з выбарам групы:

Запісвайцеся зараз, пакуль у групах яшчэ ёсць месцы. Мы радыя кожнаму новаму вучню!

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: