Неўзабаве пачнецца новы навучальны год і Шахматны дом адчыніць свае дзверы (якія дарэчы і не зачыняліся) для новых шахматыстаў-пачаткоўцаў. Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто раіць нашу шахматную школу сваім сябрам і знаёмым. Цяпер мы будзем дзякаваць вам зніжкамі.

Набор пачаткоўцаў - цяпер і з 3х гадоў

Так, цяпер мы будзем навучать шахматам і самых маленькіх. Дзіцячыя групы новага набора будуць падзеленыя па ўзросце: для дзетак 3-4 гадоў, для дашкольнікаў 5-6 гадоў і для школьнікаў 7 гадоў і старэйшых. Таксама, як і ў мінулым годзе, адна група будзе выкладацца на беларускай мове - дарэчы летась яна была адной з найпапулярнейшых.

Таксама будзе працаваць адна група для пачаткоўцаў па яшчэ адной цікавай і карыснай інтэлектуальная гульні - шашках. Падрабязней пра наш гурток шашак.

Набор у групы для тых, хто працягвае займацца шахматамі

Для тых, хто ўжо займаўся летась шахматамі, у нас будзе 5 груп другога года навучання: 4 вечаровыя (адна з іх з беларускай мовай выкладання) і 1 ранішняя. Калі ласка, не цягніце да верасня - паведамьце нам, што жадаеце працягваць займацца ў гэтых групах. Бо пасля ў самай зручнай для вас групе можа не застацца вольных месцаў.

Таксама будзе 4 групы спартыўнага майстэрства, адна з іх ранішняя. Туды мы запрашаем тых, хто мае 3 разрад ці вышэй.

Поўны расклад груп можна паглядзець тут. Можна звяртацца да нас па клубных тэлефонах (у правым верхнім кутке сайта) ці пісаць у вайбер алтбо тэлеграм - мы дапаможам з выбарам групы і адкажам на любыя пытанні.

Дзякуй, што раіце Шахматны дом сябрам, знаёмым і незнаёмым

Мы ў Шахматным доме хочам, каб займацца шахматамі прыходзіла як мага болей дзетак. Самы лепшы сродак рэкламы нашага віду спорту – гэта "сарафаннае радыё". У мінулым годзе ў нас займалася шмат дзетак і каб прастымуляваць іх бацькоў раіць нашу шахматную школу сваім знаёмым, мы запускаем “Сяброўскую праграму”.

Працуе ўсё надта проста: вы запрашаеце кагосьці са знаёмых займацца ў нашым клубе, той пачынае наведваць заняткі, а вы за гэта атрымліваеце маленькую, але прыемную зніжку ў 10 рублёў.

Чакаем вас у верасні на заняткі ў Шахматны дом! Хай нас становіцца болей і болей!

Дадаць каментарый