17 і 18 чэрвеня Шахматны дом вяртаецца ў Батанічны сад на фестываль Букідс! Мы традыцыйна прадставім прафесію "шахматыст" для ўсіх цікаўных гасцей!

Мы раскажам дзецям і бацькам, як жывецца прафесійным шахматыстам і чым шахматы могуць дапамагчы ў засваенні іншых прафесій і ў цэлым у жыцці. Бо шахматы - не проста гульня, для нас гэта нешта большае 😉

Прыходзьце ўсёй сям'ёй у выхадныя на фестываль Букідсу Мінскі батанічны сад: вас чакае мноства цікавых прафесій, квітнеючыя алеі і, вядома, займальны экскурс у свет шахмат ♟

 шахматы на фестывалі Букідс

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: