18-19 красавіка на сайце chess.com адбыўся дабрачынны фестываль у падтрымку беларускіх дактароў, арганізаваны Шахматным домам.

Падтрымка медыцыны грамадствам важная заўжды, але цяпер гэта адчуваецца асабліва востра, калі мгогія дактары, санітары і медсёстры цэлымі днямі змагаюцца супраць раней невядомага ворага - covid-19

Шахматная грамада не засталася ў баку: у фестывалі ўзялі ўдзел 63 чалавекі, якія разам сабралі 402 беларускія рублі! Дзякуй усім, хто далучыўся!

Усе сабраныя сродкі клуб Шахматны дом пералічыў на дабрачынны рахунак міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь:

Дабрачынны перавод ад удзельнікаў фестывалю клуба Шахматны дом

Пераможцы

Віншуем пераможцаў турніраў!

Рапід: 1. zsedx, 2. Nikishul, 3. oleg-31

Бліц: 1. Nikishul, 2. Safronov, 3. zsedx

Усім прызёрам адпраўленыя іх узнагароды: промакоды ад партнёра фестывалю, сайта reshay.by.

Усім удзельнікам мы падрыхтавалі памятныя электронныя дыпломы, якія можна спампаваць ніжэй.

Яшчэ раз дзякуем усім, хто ўзяў удзел у нашым дабрачынным анлайн-фестывалі! Пайменны спіс тых, хто падтрымаў беларускіх дактароў:

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: