Запрашаем усіх чальцоў клуба Шахматны дом 1 узроўню навучання ўзяць удзел у конкурсе рашэння шахматных задач, які адбудзецца 14 снежня ў Шахматным доме на Пушкіна

Юныя шахматысты з пачатку навучальнага года ўжо шмат чаго даведаліся пра шахматы і шмат што ўмеюць на шахматнай дошцы. Хутка мы запросім усіх паўдзельнічаць у першым іх сапраўдным шахматным турніры. А пакуль у якасці падрыхтоўкі да турніру мы будзем рашаць шахматныя задачы.

Як усё будзе праходзіць

Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях:

  1. для дзяцей 2013 года нараджэння і маладзейшых
  2. для дзяцей 2012 года нараджэння і старэйшых

У конкурсе будзе 3 туры:

  1. У першым туры дзецям будуць выдавацца заданні, за кожнае правільна вырашанае будзе налічвацца пэўная колькасць балаў. Час на рашэнне будзе абмежаваны.
  2. Другі тур будзе аналагічны першаму, але з іншымі задачамі на іншыя шахматныя тэмы.
  3. У трэцім туры дзецям будзе прапанавана за абмежаваны час паставіць трэнеру мат цяжкімі фігурамі (дзвюма ладдзямі, адной ладдзёй або адным ферзем - усе гэтыя маты мы вывучалі на занятках). За паспяхова пастаўлены ў адведзены час мат таксама будуць налічаны балы.
  4. У перапынках паміж турамі ўсе ўдзельнікі змогуць падсілкавацца сокам з печывам.

Вызначэнне пераможцаў і прызы

Пераможцамі стануць тыя ўдзельнікі, якія ў трох турах набяруць найбольшую суму балаў. У выпадку роўнасці балаў будзе ўлічвацца хуткасць выканання заданняў.

На закрыцці конкурсу ўсе ўдзельнікі будуць урачыста прыняты ў чальцы клуба і атрымаюць клубныя значкі. Пераможцы і прызёры конкурсу ў абедзвюх узроставых групах атрымаюць шахматныя кніжкі-рашэбнікі для далейшага ўдасканалення сваіх шахматных навыкаў.

Час, месца, рэгістрацыя ўдзелу

Месца і час правядзення: Шахматны дом на Пушкіна (пр.Пушкіна, 28) 14 снежня 2019 года, адкрыццё спаборніцтваў у 11:00

Унёсак за ўдзел у конкурсе складае 5 рублёў

Конкурс праводзіцца толькі для членаў клуба Шахматны дом 1 ўзроўню навучання, якія яшчэ не маюць разраду.

Рэгістрацыя ўдзелу ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай ўнёску. Рэгістрацыя з аплатай ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да дня правядзення конкурсу. Рэгістрацыя ў дзень правядзення конкурсу магчымая, калі будуць вольныя месцы, з 10:30 да 10:45 з аплатай ўнёску, павялічанага на 50%. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:

  1. па месцы правядзення конкурсу - у клубе Шахматны дом на пр.Пушкіна, 28 з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (буднія дні з 16:00 да 20:00, выходныя дні з 16:00 да 19:00)
  2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (будзія дні з 17:00 до 20:00 (пятніца да 19:00), выходныя дні з 15:00 да 18:00)
  3. на сайце клуба з аплатай праз АРІП або банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласутачна)

Колькасць удзельнікаў абмежаваная умяшчальнасцю гульнявой залы, калі будзе дасягнутая максымальная колькасць лік удзельнікаў, рэгістрацыя спыніцца.

 

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: