міжнародны майстар па шахматах Уладзімір Палей

Запрашаем усіх ахвотных на матывацыйна-пазнавальную сустрэчу-лекцыю з міжнародным майстрам, трэнерам шведскага клуба 4SPRINGARE Уладзімірам Палеем!

Гэта ўжо другі візіт знакамітага беларуска-шведскага трэнера ў Шахматны дом, мінулы адбыўся ў студзені і выклікаў шмат цікавасці. Тэма сустрэчы-лекцыі гэтым разам таксама вельмі цікавая - "Як выйграваць вырашальныя партыі".

👫 Для каго: для пачаткоўцаў ад 7 гадоў і старэйшых, для 4-разраднікаў, а таксама для спартсменаў 3-1 разрадаў.

Будзе дзве лекцыі для рознага шахматнага ўзроўню. Працягласць кожнай лекцыі - 1,5 гадзіны:

  • 12.04 у 17:30 - для шахматыстаў 3-1 разрадаў
  • 12.04 у 19:00 - для пачаткоўцаў і тых, хто мае 4 разрад

💸 Кошт: 20 рублёў для ўсіх ахвотных, 15 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом.

📌 Дзе: Шахматны дом на Пушкінскай (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 4/2)

🔎 Запісацца можна з адначасовай аплатай унёску:

  • ў клубах на Пушкінскай і на Партызанскім з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
  • праз мэсэнджары нашага кантакт-цэнтра (вам дашлюць інструкцыю па аплаце праз АРІП ці банкаўскай карткай). Каб перайсці да персанальнага чату з нашым кантакт-цэтнрам, на прыладзе, дзе ў вас ёсьць вайбер альбо тэлеграм, націсніце на спасылкі: Viber chesshouse Telegram chesshousebot

❗Увага: на кожную лекцыю змогуць трапіць толькі першыя 12 ахвотнікаў. 

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: