Шахматны дом віншуе ўсіх з новым годам і нагадвае, як будуць праходзіць заняткі на канікулах:

Выходныя да 3 студзеня і 7 студзеня

Мы адпачываем ад шахмат з 29 снежня па 3 студзеня ўключна. Заняткаў у гэтыя дні не будзе ва ўсіх філіялах, у анлайне так сама.

Акрамя гэтага заняткаў не будзе ў чацьвер 7 студзеня - на праваслаўнае Раство.

Пераносы працоўных дзён

Пераносаў у Шахматным доме ніколі не бывае! Таму ў пятніцу 8 студзеня у нас расклад пятніцы, а ў суботу 16 студзеня - расклад суботы.

Ранішнія групы

Заняткаў у ранішніх групах не будзе 4 і 6 студзеня. Іх можна адпрацаваць у вечаровых групах - звяртайцеся калі ласка ў наш кантакт цэнтр.

Жадаем усім добра адпачыць, каб вярнуцца да заняткаў поўнымі новых сіл!

 

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: