Наперадзе навучальны год і Шахматны дом адчыніць свае дзверы (якія дарэчы і не зачыняліся) для новых шахматыстаў-пачаткоўцаў у трох кропках Мінска. Мы вельмі радыя бачыць новенькіх сярод нашых вучняў, як зусім маленькіх, так і дзяцей старэйшых, і нават дарослых.

Набор пачаткоўцаў з 4х гадоў

Дзіцячыя групы новага набору падзелены па ўзросце: для дзяцей 4 гадоў, для дашкольнікаў 5-6 гадоў і для школьнікаў 7 гадоў і старэйшых. Будуць асобныя групы для падлеткаў ад 14 год і дарослых. Працягваем навучанне ў тым ліку і на беларускай мове - у двух клубах у Мінску і анлайн.

Таксама будуць працаваць групы для дзяцей з 5 гадоў па іншых цікавых і карысных інтэлектуальных гульнях - шашках і гульні Го. Больш падрабязна аб нашым гуртку шашак.

Бясплатны тыдзень

У верасні ва ўсіх групах для шахматыстаў-пачаткоўцаў дзейнічае спецыяльная прапанова: калі вы запісваецеся ў групу для пачаткоўцаў зараз - першы тыдзень заняткаў з 10 па 16 верасня будзе для вас бясплатным! Г.зн. пры графіку заняткаў 2 разы на тыдзень, у вас будзе цэлых 2 бясплатных заняткі, пры графіку заняткаў 1 раз у тыдзень - 1 бясплатны занятак.

Набор для шахматыстаў, якія працягваюць

Для тых, хто ўжо займаўся шахматамі, у нас будуць групы другога, трэцяга і чацвёртага ўзроўню навучання.

Поўны расклад груп можна будзе даведацца ў нашым кантакт-цэнтры пасля 25 жніўня. Ужо зараз можна напісаць нам у кантакт-цэнтр (спасылкі на вайбер і тэлеграм у правым верхнім кутку сайта) - і пакінуць заяўку на заняткі, каб атрымаць расклад у ліку першых. Мы дапаможам з выбарам групы і адкажам на любыя пытанні.

Дзякуй, што раіце Шахматны дом сябрам, знаёмым і незнаёмым

Мы ў Шахматным доме хочам, каб займацца шахматамі прыходзіла як мага больш дзяцей. Самы лепшы сродак рэкламы нашага віду спорту - гэта сарафаннае радыё. У нас займаецца шмат дзяцей і многія бацькі раяць наш клуб сябрам і знаёмым. У сваю чаргу мы дзякуем ім з дапамогай "Сяброўскай праграмы".

Працуе ўсё вельмі проста: вы запрашаеце кагосьці са знаёмых займацца ў нашым клубе, той пачынае наведваць заняткі, а вы за гэта атрымліваеце прыемны бонус у 15 рублёў.

Чакаем вас у верасні на занятках ў Шахматным доме! Няхай нас становіцца больш і больш!

 

 

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: