Чым больш займацца шахматамі - тым лепш. Чым больш гуляць у шахматы - тым больш эфектыўна навучанне. Дадатковы бясплатны гульнявы занятак - для ўсіх, хто хоча прагрэсаваць у шахматах хутчэй!

Запрашаем усіх чальцоў клуба Шахматны дом па серадах з 18:30 да 20:00 у клуб на Партызанскім (пр.Партызанскі, 30А). Пад кіраўніцтвам трэнера пагуляць з іншымі нашымі вучнямі, каб набрацца практычнага вопыту, адпрацаваць узаемадзеянне фігур на дошцы і ў цэлым патрэніравацца ў рэальных партыях. Калі камусьці суперніка не дастанецца, трэнер дасць парашаць шахматныя задачы - гэта таксама вельмі карысна. А як толькі хтосці дагуляе партыю - сапернікаў памяняюць.

Для каго: усе, хто займаецца ў Шахматным доме па абанеменце (акрамя малышоў 3-4 гадоў, якім пакуль гуляць яшчэ трошкі рана)

Калі: кожную сераду з 18:30 да 20:00

Дзе: клуб Шахматны дом на Партызанскім (пр.Партызанскі, 30А) - паглядзець на мапе

Колькі каштуе: бясплатна для чальцоў клуба, у якіх аплочаны абанемент на бягучы месяц; 1 рубель для ўсіх астатніх.

У клубе на Пушкінскай такі дадатковы гульнявы занятак таксама будзе, але мы аб'явім дзень і час крыху пазней. А пакуль запрашаем усіх, хто займаецца ў Шахматным доме (ня важна, у якім філіяле) у наш клуб на Партызанскім!

А можна прыйсці пагуляць у іншы дзень?

Можна, але лепш бярыце з сабой партнёра для гульні.

Так, можна прыходзіць з сябрамі або бацькамі ў любы час працы клуба, каб гуляць яшчэ больш. Гэта таксама бясплатна для ўсіх, хто займаецца па абанеменце (прыводзьце з сабой сяброў - у вашай кампаніі для іх таксама будзе бясплатна), а для ўсіх астатніх гэта каштуе 1 рубель за дзень.

Такая свабодная гульня ў клубе адрозніваецца ад гульнявога занятку тым, што на гульнявым занятку за партыямі назірае наш трэнер.

Прыходзіць пагуляць можна як у клуб на Партызанскім, так і ў клуб на Пушкінскай.

 

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: