На вясновых школьных вакацыях з 30 сакавіка па 3 красавіка 2020 года клуб Шахматны дом праводзіць дзіцячыя спартыўныя зборы.

Адначасова будзе 2 групы рознага шахматнага ўзроўню, таму падыдзе і безразрядникам, і разраднікам.

Гэта не толькі добрая магчымасць заняць карыснымі і цікавым справамі першую палову дня на вакацыях - інтэнсіўныя заняткі шахматамі на працягу 5 дзён запар дапамогуць ліквідаваць магчымыя прабелы ў разуменні гульні і дадуць адчувальны штуршок для далейшага развіцця.

Запрашаем членаў клуба, а таксама ўсіх ахвотных дзяцей-шахматыстаў школьнага ўзросту!

Праграма збораў

У праграме збораў: заняткі па шахматах, трэніровачны турнір, а таксама нешахматнае баўленне часу: прагулкі (калі добрае надвор'е), настолкі, прагляд шахматных фільмаў і г.д. 

Тэмы заняткаў будуць падабраны ў залежнасці ад узроўню груп.

Час кожны дзень

9:00-13:00. Прыезд дзяцей магчымы з 8:30 

Сілкаванне

Кожны дзень дзеці змогуць бясплатна падсілкавацца какао з кексамі. Калі патрэбнае больш значнае сілкаванне, калі ласка, рыхтуйце дзецям ссабойкі. 

Кошт збораў

85 рублёў за ўсе 5 дзён. 

Зарэгістраваць і аплаціць удзел можна наступнымі спосабамі:

  1. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (буднія дні з 17:00 да 20:00 (пятніца да 19:00), выходныя дні з 15:00 да 18:00, акрамя 08.03.2020)
  2. у клубе Шахматны дом на пр.Пушкіна, 28 з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (буднія дні з 16:00 да 20:00, выходныя дні з 16:00 да 19:00)
  3. на сайце клуба з аплатай праз АРІП або банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласутачна)

Месца правядзення

Клуб Шахматны дом на Партызанскім (пр-т Партызанскі, 30А). 

Колькасць месцаў абмежавана, паспейце запісацца!

Любыя пытанні можаце задаваць у каментарах ніжэй або кантакт-цэнтру клуба:

+375 44 478-90-51 (А1, Viber, Telegram)

+375 33 388-90-51 (МТС)

 

Шахматны дом на Партызанскім, 30А

Сінім пазначаныя паркоўкі побач, зялёным - як прайсці пешкі

 

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: