На вясновых школьных вакацыях з 28 сакавіка па 1 красавіка 2022г ода клуб Шахматны дом праводзіць дзіцячыя спартыўныя зборы.

Адначасова будзе 2 групы рознага шахматнага ўзроўню, таму падыдзе і безразраднікам, і разраднікам.

Гэта не толькі добрая магчымасць заняць карыснымі і цікавым справамі першую палову дня на вакацыях - інтэнсіўныя заняткі шахматамі на працягу 5 дзён запар дапамогуць ліквідаваць магчымыя прабелы ў разуменні гульні і дадуць адчувальны штуршок для далейшага развіцця.

Запрашаем чальцоў клуба, а таксама ўсіх ахвотных дзяцей-шахматыстаў школьнага ўзросту!

Праграма збораў

У праграме збораў: заняткі па шахматах, трэніровачны турнір, а таксама нешахматнае баўленне часу: прагулкі (калі добрае надвор'е), настолкі, прагляд шахматных фільмаў і г.д. 

Тэмы заняткаў будуць падабраны ў залежнасці ад узроўню груп.

Час кожны дзень

9:00-13:00. Прыезд дзяцей магчымы з 8:30 

Сілкаванне

Кожны дзень дзеці змогуць бясплатна падсілкавацца какавай з кексамі. Калі патрэбнае больш значнае сілкаванне, калі ласка, рыхтуйце дзецям ссабойкі. 

Кошт збораў

Адзін дзень - 30 рублёў, альбо 120 рублёў за ўсе 5 дзён. 

Зарэгістравацца і аплаціць удзел можна наступнымі спосабамі:

  1. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
  2. у клубе Шахматны дом на вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)

Месца правядзення

Клуб Шахматны дом на Пушкінскай (вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2). 

Колькасць месцаў абмежаванае, паспейце запісацца!

Любыя пытанні можаце задаваць кантакт-цэнтру клуба па тэлефоне ці ў мэсэнджарах:

+375 44 478-90-51 (А1)

+375 33 388-90-51 (МТС)

Viber: chesshouse

Telegram: chesshousebot

WhatsApp: +375 44 478-90-51

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Шахматны дом на Пушкінскай

 

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: