На вясновых школьных вакацыях з 27 па 31 сакавіка 2023 года клуб Шахматны дом праводзіць дзіцячыя спартыўныя зборы ў двух філіялах у Мінску.

Для каго

Для дзяцей школьнага ўзросту, для рознага шахматнага узроўню.

Гэта не толькі добрая магчымасць заняць карыснымі і цікавым справамі першую палову дня на вакацыях - інтэнсіўныя заняткі шахматамі на працягу 5 дзён запар дапамогуць ліквідаваць магчымыя прабелы ў разуменні гульні і дадуць адчувальны штуршок для далейшага развіцця.

Запрашаем як сябраў клуба, так і ўсіх ахвотных дзяцей-шахматыстаў школьнага ўзросту!

У клубе на Пушкінскай адначасова будзе 2 групы рознага шахматнага ўзроўню, таму падыйдзе і тым, хто пачаў займацца ў гэтым навучальным годзе (займаецца больш за 3 месяцы), і разраднікам да 1 разраду.

У клубе на Партызанскім будзе 1 група змяшанага узроўню ад безразраднікаў да 4 разраду

Праграма збораў

У праграме збораў: заняткі па шахматах, трэніровачны турнір, а таксама нешахматнае баўленне часу: прагулкі (калі добрае надвор'е), настолкі, прагляд шахматных фільмаў і г.д. 

Тэмы заняткаў будуць падабраныя трэнерамі ў залежнасці ад узроўню груп.

Час кожны дзень

9:00-13:00. Прыезд дзяцей магчымы з 8:30 

Сілкаванне

Кожны дзень дзеці змогуць бясплатна падсілкавацца какавай з кексамі. Калі патрэбнае больш значнае сілкаванне, калі ласка, рыхтуйце дзецям ссабойкі. 

Кошт збораў

Адзін дзень - 35 рублёў, альбо 140 рублёў за ўсе 5 дзён. 

Зарэгістравацца і аплаціць удзел можна наступнымі спосабамі:

  1. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
  2. у клубе Шахматны дом на вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
  3. у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй,56 з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)

Месца правядзення

Клуб Шахматны дом на Пушкінскай (вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2). 

- ад безразраднікаў да 1 разраду (2 групы)

Клуб Шахматны дом на Партызанскім (пр.Партызанскі, 30А). 

- ад безразраднікаў да 4 разраду (1 група)

Колькасць месцаў абмежаванае, паспейце запісацца!

Любыя пытанні можаце задаваць кантакт-цэнтру клуба па тэлефоне ці ў мэсэнджарах:

+375 44 478-90-51 (А1)

+375 33 388-90-51 (МТС)

Viber: chesshouse

Telegram: chesshousebot

 

Шахматны дом на Пушкінскай

Шахматны дом на Партызанскім (пр.Партызанскі, 30А)

 

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: