У сувязі з дзяржаўнымі выхаднымі днямі ў Беларусі ў гэтыя дні заняткаў не будзе.

Мы заўсёды стараемся выбіраць графік працы, які б падышоў большасці нашых вучняў. Таму ў клубе Шахматны дом ніколі не бывае пераносаў: ні выхадных дзён на працоўныя, ні працоўных на выхадныя - гэта ўсіх толькі блытае. Субота ў нас заўсёды будзе суботай, а ніяк не панядзелкам - нават калі ва ўсёй краіне па-іншаму.

Таму 29 красавіка і 13 траўня ў нас расклад звычайнай суботы. А 24 красавіка і 8 траўня - расклад звычайнага панядзелка.

Выхадныя

Анлайн-клуб:

  • панядзелак 1 траўня 2023 г.
  • аўторак 9 траўня 2023 г.

Клубы на Пушкінскай, на Партызанскім, у Зялёным лузе:

  • аўторак  25 красавіка 2023 г.
  • панядзелак 1 траўня 2023 г.
  • аўторак 9 траўня 2023 г.

Ва ўсе астатнія дні мы як заўсёды чакаем вас на занятках у вашых групах!

Абанемент на заняткі

У нашым клубе абанемент разлічаны на каляндарны месяц, а не на колькасць заняткаў. Колькі ў месяцы дзён тыдня, па якіх займаецца ваша група, столькі і будзе заняткаў у гэтым месяцы (за выключэннем дзяржаўных выхадных і кароткага перыяду да і пасля новага года).

Такім чынам, у групах з заняткамі 2 разы на тыдзень можа быць ад 7 да 9 заняткаў у месяцы, а ў групах з заняткамі 1 раз у тыдзень - ад 3 да 5 заняткаў у месяцы. Пры гэтым кошт месячнага абанемента не мяняецца.

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: