Як мы будзем працаваць у красавіку і траўні? Шахматны дом працягвае працаваць штодня, нягледзячы на змененыя ўмовы.

Мы заўсёды выбіраем графік працы, які б падышоў большасці нашых вучняў. Таму ў клубе Шахматны дом ніколі не бывае пераносаў: ні выходных дзён на працоўныя, ні працоўных на выходныя - гэта ўсіх толькі блытае. Субота ў нас заўсёды будзе суботай, а ніяк не панядзелкам - нават калі ва ўсёй краіне па-іншаму.

Графік працы клубаў

Анлайн-клуб Шахматнага дома працуе штодзённа. Падрабязней пра анлайн-навучанне шахматам

Клуб на Партызанскім, 30А працуе па аўторках і чацвяргах.

Клуб на Пушкіна, 28 працуе па панядзелках і пятніцах.

Цалкам расклад можна паглядзець тут

Выходныя

У другой палове вясны ў нас будуць толькі такія выходныя дні:

Анлайн-клуб:

  • пятніца 1 траўня 2020 г.
  • субота 9 траўня 2020 г.

Клуб на Партызанскім:

  • аўторак 28 красавіка 2020 г.

Клуб на Пушкіна:

  • пятніца 1 траўня 2020 г.

Ва ўсе астатнія дні мы як заўжды чакаем вас на занятках у вашых групах! А таксама запрашаем далучыцца да анлайн-груп тых, хто яшчэ не з намі!

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: