Заняткі ў Шахматным доме на восеньскіх школьных канікулах працягваюцца па раскладзе. Чакаем усіх на занятках як звычайна!

Выходны 7 лістапада, але не паўсюль

7 лістапада (субота) - выходны дзень у нашых клубах на Пушкінскай і на Партызанскім. Што гэта за дзень, і чаму ў нашай краіне гэта свята - асобнае пытанне Але ў дзяржаўныя выходныя мы заўсёды адпачываем (трэба ж хоць калі адпачываць).

Дзіцячы клуб Ухтышка на Л.Бяды у суботу 7 лістапада працуе, таму нашыя заняткі шахматамі там таксама ў гэты дзень будуць.

Таксама і анлайн-заняткі ў суботу 7 лістапада будуць як звычайна.

Нагадваем, што навучальныя дні ў нашым клубе ніколі не пераносяцца (нават калі дзяржава пераносіць працоўныя дні. Пад час дзяржаўных святаў і ў кароткі перыяд Новага года мы з вамі адпачываем, а ўсе астатнія дні года вучымся гуляць у шахматы па звычайным раскладзе і без перапынкаў :)

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: