У чэрвені 2023 года клуб Шахматны дом працягвае праводзіць рэгулярныя заняткі ў клубах і анлайн. Але акрамя гэтага для тых, хто хоча яшчэ больш паглыбіцца ў шахматы і палепшыць сваё разуменне гульні, мы правядзем дадатковы анлайн-інтэнсіў

Новы расклад

Для тых, хто хоча працягнуць (або пачаць) займацца шахматамі, летам працуюць нашы рэгулярныя афлайн і анлайн групы для пачаткоўцаў, безразраднікаў, 4-разраднікаў і спартсменаў ад 3 разраду і вышэй.

Расклад заняткаў у клубах на Пушкінскай, на Партызанскім і ў Зялёным лузе змяняецца: цяпер у клубах на Пушкінскай і партызанскім групы будуць займацца з панядзелка па чацвер, а ў Зялёным Лузе з панядзелка па сераду. З пятніцы па нядзелю заняткаў не будзе, бо шмат хто ў канцы тыдня з'язджае з горада.

Але нават калі вашае дзіця ўвесь час будзе за горадам - праверце, магчыма там ёсць стабільнае інтэрнэт злучэнне - а значыць ёсць магчымасць займацца шахматамі з планшэта ці з тэлефона анлайн.

Запіс у новыя групы

Расклад груп мяняецца, таму просім вас зноў прайсці працэдуру запісу ў новую групу, якая падыходзіць па ўзроўню. Даведацца пра расклад і запісацца ў групу можна праз наш кантакт-цэнтар:

Viber: chesshouse

Telegram: chesshousebot

WhatsApp: +375 44 478-90-51

Анлайн-інтэнсіў - дадатковыя тэматычныя заняткі шахматамі

Для тых, хто не толькі не стаміўся ад шахмат, але і наадварот хоча іх яшчэ больш, мы падрыхтавалі спецыяльны інтэнсіўны курс дадатковых тэматычных заняткаў.

Заняткі будуць праходзіць у групах, падзеленых на 3 ўзроўні:

  1. для тых, хто займаецца больш за паўгады, але яшчэ не мае разраду
  2. для 4-разраднікаў
  3. для спартсменаў ад 3 разраду і вышэй

Заняткі будуць праходзіць па раніцах, кожны дзень з панядзелка па чацвер. Усяго ў чэрвені будзе 16 заняткаў.

Больш падрабязная інфармацыя, а таксама форма запісу і аплаты тэматычных заняткаў тут

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: