У Беларусі ўжо 3-і дзень амаль цалкам адсутнічае Інтэрнэт.

Клуб Шахматны дом прыносіць вам прабачэнні за тое, што по прычынах, якія не залежаць ад нас, мы пакуль не можам праводзіць нашыя анлайн-заняткі. Так сама мы не можам звязацца з вамі праз мэсэнджэры - яны таксама заблакаваныя ў нашай краіне. Мы вельмі спадзяемся, што праблемы вырашацца цягам некалькіх дзён. Калі з'явіцца магчымасць, мы адразу выйдзем на сувязь! Усе прапушчаныя заняткі мы кампенсуем. 

На час вымушанай адсутнасці занаткаў, калі ласка, не забывайцеся пра шахматы: рабіце дамашнія заданні, гуляйце з кампутарам. Гуляць можна тут (часам сайт дасяжны з Беларусі): https://www.chess.com/ru/play/computer

Раніцай у сераду 12 жніўня 2020 Інтэрнэт пачаў вяртацца, мы паспрабуем распачаць правядзенне заняткаў. Калі ласка, спрабуйце падлучыцца як звычайна па раскладзе вашай групы

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: