Шахматы, на нашую думку, - гэта найлепшы спосаб развіцця дзіцяці. А каб усё больш і больш дзяцей гарманічна развіваліся праз шахматы, шахматная школа сама павінна ўвесь час развівацца.

Мы даўно думалі пра запуск анлайн-навучання. Але жыццё, як гэта часта бывае, сказала: "хопіць думаць, трэба рабіць!". І вось зусім за кароткі час мы запусцілі спачатку анлайн-адпрацоўкі прапушчаных заняткаў, а пасля і паўнавартасныя анлайн-групы. Цяпер і дзеці, і дарослыя навучаюцца шахматам праз інтэрнэт, і гэта выдатна!

Цяпер мы смела аб'яўляем набор новых анлайн-груп для пачаткоўцаў. Запрашаем усіх, хто хоча не проста навучыць дзяцей шахматам, а яшчэ і прышчапіць ім любоў да гэтай выдатнай гульні.

Дзякуючы інтэрнэту заняткі Шахматнага дома цяпер дасяжныя з любой кропкі свету!

Запісацца на бясплатны пробны занятак можна тут

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: