Навіны шахматнага свету

У Беларусі ўжо 3-і дзень амаль цалкам адсутнічае Інтэрнэт.

Заняткі ў рэгулярных анлайн-групах працягваюцца па ранейшым раскладзе. Новы курс дадатковых тэматычных заняткаў.

У чэрвені 2020 году клуб Шахматны дом працягвае праводзіць рэгулярныя анлайн заняткі ў групах для дзяцей і дарослых рознага ўзроўню. Але акрамя гэтага мы запускаем дадатковыя тэматычныя заняткі для тых, хто хоча яшчэ больш паглыбіцца ў шахматы і палепшыць сваё разуменне гульні.

Як мы будзем працаваць у красавіку і траўні? Шахматны дом працягвае працаваць штодня, нягледзячы на змененыя ўмовы.

Пандэмія каронавіруса ўскладніла жыццё ўсім. Але асабліва цяжка зараз медыкам, якія стаяць на першай лініі абароны. Ці можна дапамагчы ім, гуляючы ў шахматы?

Шахматы, на нашую думку, - гэта найлепшы спосаб развіцця дзіцяці. А каб усё больш і больш дзяцей гарманічна развіваліся праз шахматы, шахматная школа сама павінна ўвесь час развівацца.

Ва ўсім свеце цяпер складаны і няпросты час. Вакол нас хварэюць людзі - незалежна ад грамадзянства, прафесіі і сацыяльнага статусу, і ўсе мы імкнемся змагацца з гэтай нябачнай пагрозай: старанна мыем рукі, знаходзім або робім самастойна марлевыя павязкі, выкарыстоўваем антысэптыкі і ЗАСТАЕМСЯ ДОМА. 

І калі хадзіць у прадуктовую краму час ад часу ўсё ж такі патрэбна, то паміж спартыўнымі заняткамі і бяспекай кожны з нас абярэ бяспеку і застанецца дома. Дарослыя, хто можа, працуюць дыстанцыйна, каб не пакінуць бяз грошай сям’ю, а дзецям, якім яшчэ і вакацыі працягнулі, трэба ўвесь час знаходзіць заняткі – каб і цікава было, і пазнавальна, і развіццё ішло ў патрэбным накірунку. А яшчэ каб гэтае дзіцё не перашкаджала працы бацькоў, не разграміла кватэру і не ўтаропілася ў камп’ютарныя гульні. Карацей кажучы, каб было ціха і карысна! Знаёмая праблема?

Які занятак вырашае ўсе гэтыя пытанні? Шахматы!

На вясновых школьных вакацыях з 30 сакавіка па 3 красавіка 2020 года клуб Шахматны дом праводзіць дзіцячыя спартыўныя зборы.

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: