Ідзе запіс у групы па шахматах для пачаткоўцаў і тых, хто працягвае займацца.

Набор у анлайн-групы ідзе ўвесь час.

Калі вы хочаце, каб знаходзячыся дома вашае дзіця развівалася, пачніце ці працягвайце заняткі шахматамі: запішыце яго ў нашыя анлайн-групы! Падрабязна пра тое, як праходзяць анлайн-заняткі, для каго яны падыходзяць і што для іх неабходна, мы расказваем у апісанні анлайн-навучання шахматам

 

Групы для пачаткоўцаў і тых, хто працягвае займацца, падзеленыя па ўзросце на , малодшых (6-7 гадоў) і старэйшых (ад 7 гадоў). У групах для разраднікаў такога падзелу няма, там ужо сабраныя дзеці прыкладна аднолькавай сілы гульні незалежна ад узросту.

Працягласць заняткаў ў групах для пачаткоўцаў і тых, хто працягвае - 1 гадзiна з 5-хвілінным перапынкам, у групах спартыўнага майстэрства - 2 гадзіны.

 

Шахматы для пачаткоўцаў

Пачаць займацца шахматамі можна ў любым узросце. У нас ёсць:

  • малодшыя групы 6-7 гадоў
  • групы для школьнікаў
  • групы для падлеткаў і дарослых

Малодшыя 6-7 гадоў і старэйшыя з 7 гадоў

Гэтыя групы займаюцца па асноўнай шахматнай праграме. Ёсць групы з заняткамі 1 ці 2 разы на тыдзень. Раім займацца часцей, а калі ёсць магчымасць - нават часцей за 2 разы на тыдзень у некалькіх групах. Тады прагрэс у шахматах будзе скарэйшым.

Дарослыя

Разам з дарослымі могуць займацца і падлеткі з 13 гадоў. Заняткі падзеленыя на курсы рознай шахматнай тэматыкі.

Шахматы для тых, хто займаўся раней

Дзеці, якія ўжо займаліся раней, могуць далучыцца да груп 2 і 3 узроўняў навучання (ёсць ва ўсіх філіялах). А тыя, хто мае 3 разрад ці вышэйшы, могуць далучыцца да груп спартыўнага майстэрства.

Бясплатны пробны занятак

Для тых, хто прыходзіць да нас упершыню, мы прапануем бесплатны пробны занятак у групе (альбо індывідуальны, калі да групы патрэбная папярэдняя падрыхтоўка), у выніку якога трэнер вызначыць, ці падыйдзе па ўзроўню абраная група.

Бясплатны дадатковы гульнявы занятак і гульня ў клубе:

Усе, хто займаецца шахматамі па абанеменце, могуць бясплатна прыходзіць гуляць у шахматы ў працоўны час клуба з бацькамі ці сябрамі.

Расклад заняткаў у нашых клубах і анлайн

У нашым кантакт-цэнтры вам прапануюць на выбар варыянты груп у залежнасці ад узросту, шахматнага ўзроўню і зручнага філіяла. Напішыце ў кантакт-цэнтр:

Viber: chesshouse

Telegram: chesshousebot

WhatsApp: +375 44 478-90-51

+375 44 478-90-51 (А1)

+375 33 388-90-51 (МТС)

Кошты:

Аплаціць абанемент, разавыя ці індывідуальныя заняткі можна на нашым сайце банкаўскай картакй, праз АРІП ці праз сервіс "Аплаці" тут: аплата заняткаў

Абанементы на анлайн-заняткі:

Кошты на заняткі ў анлайн-групах і індывідуальныя анлайн-заняткі прадстаўленыя на старонцы анлайн-аплаты

Абанементы на заняткі ў афлайн-клубах у Мінску з верасня 2023:

Групы для дзяцей ад 6 гадоў з заняткамі 2 разы на тыдзень – 96 бел. руб за месяц.

Групы для дзяцей ад 6 гадоў з заняткамі 1 раз на тыдзень – 64 бел. руб за месяц.

Разавыя заняткі з верасня 2023:

У дзіцячых групах – 20 бел. руб за занятак.

Зніжкі *:

Зніжка 30% даецца на навучанне другога, трэцяга і г.д. дзіцяці (ці дарослага) з адной сям'і

Зніжка 30% даецца на навучанне ў другой групе (калі займаецца больш за 2 разы на тыдзень)

Зніжка 10% даецца на навучанне дзяцей са шматдзетнай сям'і (калі займаецца 1 дзіцё з сям'і)

* зніжкі распаўсюджваюцца толькі на поўны месячны абанемент у рэгулярных групах. Зніжкі не сумуюцца, выкарыстоўваецца найбольшая.

 

Правілы аплаты і варыянты разліку кошту.

 

Індывідуальныя заняткі

для пачаткоўцаў, разраднікаў, дарослых - чальцоў клуба Шахматны дом, якія займаюцца па абанеменце - у залежнасці ад узроўню:

  • по агульнай праграме (пачаткоўцы, безразраднікі) - 30 бел. руб за занятак
  • по індывідуальнай праграме (ад 4 разраду і вышэй) - 36 бел. руб за занятак

Для тых, хто не з'яўляецца чальцом клуба Шахматны дом, кошт індывідуальнага занятку складае 54 беларускіх рублёў.

Індывідуальныя заняткі праводзяцца па дамоўленасці ў зручны для Вас і для трэнера час.

 

Пытанні?

Калі ў Вас ёсць пытанні па раскладзе або коштах на навучанне ў нашай шахматнай школе, патэлефануеце (або напішыце ў мессенджер) у кантакт-цэнтр клуба і мы з задавальненнем усе вам раскажам і, калі трэба, дапаможам з выбарам групы:

Viber: chesshouse

Telegram: chesshousebot

WhatsApp: +375 44 478-90-51

+375 44 478-90-51 (А1)

+375 33 388-90-51 (МТС)

 

 

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: