Вам надакучыла, што маленькая дачка Вас абыгрывае? А можа Вы хочаце дапамагчы свайму сыну-пачаткоўцу стаць добрым гульцом? Ці проста ў Вас ёсць жаданне патрэніраваць свой розум найлепшым чынам? Якая б прычына узмацніць свае шахматныя навыкі ў Вас не была, нашыя спецыялісты дапамогуць ў гэтым!

У Шахматным доме існуюць невялічкія групы для дарослых. Групы фармуюцца па сярэднім узроўні ўдзельнікаў. Ёсць групы як для пачаткоўцаў з нуля, так і для тых, хто ўмее гуляць і жадае падвысіць сваё майстэрства. Такім чынам кожны, хто прыйдзе на заняткі, атрымае ад іх тое, што хоча.

Мы ахвотна запрашаем ахвотных далучацца, бо шахматы выдатныя і як трэніроўка для розуму, і як хобі. На нашых занятках Вы зможаце:

  • Падвысіць свой шахматны ўзровень;
  • Прыемна правесці час з культурнымі людзьмі ды пашырыць кола знаёмстваў;
  • На ўласным вопыце пераканацца, што шахматы – сапраўды мадэль жыцця.

Заняткі праходзяць раз на тыдзень і доўжацца 1,5 гадзіны. Акрамя гэтага вы зможаце прыходзіць гуляць у шахматы ў любы дзень цалкам бясплатна - абанемент для наведвання шахматнага клуба ўключаны ў кошт навучання.

Удакладніць расклад групп для дарослых, а таксама запісацца на пробны занятак вы можаце па тэлефонах:

+375 44 478-90-51 (А1)

+375 33 388-90-51 (мтс)

Viber: chesshouse

Telegram: chesshousebot

WhatsApp: +375 44 478-90-51

Далучайцеся да выдатнай кампаніі Шахматнага дому!