Анлайн заняткі ў нашым клубе складаюцца з 2 частак: тэорыі і практыкі. Практыка праходзіць на найбуйнейшым гульнявым шахматным сайце chess.com ў выглядзе турніраў (акрамя першых 8-10 заняткаў у групах для пачаткоўцаў). Пра тое, як трапіць на патрэбны турнір, падрабязная інструкцыя.

Ёсць інструкцыя у малюнках, а таксама ёсць відэа-інструкцыя (на рускай мове) - выкарыстоўвайце любы зручны для вас фармат

  1. Інструкцыя у малюнках
  2. Відэа-інструкцыя (на рускай мове)

Інструкцыя ў малюнках

1. Праверыць, што вы аўтарызаваны на сайце chess.com пад сваім лагінам

2. Праверыць, што вы далучыліся да клубу Шахматнага дома ў chess.com. Гэта трэба зрабіць адзін раз пасля рэгістрацыі на сайце. Калі вы яшчэ не далучыліся да клубу:

2.1. Зайсці на старонку клуба - https://www.chess.com/club/chesshouse-club

2.2. Націсніце на кнопку "Далучыцца"

3. Перайсці да спісу турніраў

3.1. У левым меню знайсці пункт "Гуляць" і навесці на яго курсор мышы - з'явіцца дадатковы слупок меню, у якім націснуць на пункт "Шахматы ўжывую" (скрыншоты ніжэй)

выбраць пункт ГуляцьНаціснуць на Шахматы ўжывую

3.2. Адкрыецца старонка з шахматнай дошкай у цэнтры, пакуль яна нам не патрэбна. Справа ўверсе трэба націснуць на ўкладку "Турніры" (скрыншот ніжэй).

Націснуць на Турніры

3.3. З'явяцца яшчэ 2 ўкладкі: "Найбліжэйшыя" і "Працягваюцца" (на скрыншоце ніжэй адзначаны птушачкамі). Націсніце "Найбліжэйшыя", калі робіце гэта да пачатку турніру. Націсніце "Працягваюцца", калі ваш турнір ужо пачаўся.

Націснуць на Найбліжэйшыя ці Працягваюцца

3.4. У спісе турніраў выберыце патрэбны. Турніры названыя па ўзроўнях: "пачаткоўцы" - для тых, хто толькі пачынае займацца ці займаецца менш за год; "трэці ўзровень" - для тых, хто займаецца ў нас ужо больш за год, альбо для тых, хто выканаў або блізкі да выканання 4 разраду; "Спартсмены" - для тых, хто мае 3 разрад і вышэй. У спісе можа быць некалькі турніраў з аднолькавай назвай - у гэтым выпадку трэба выбіраць той турнір, час пачатку якога праз 35 хвілін пасля часу пачатку вашага заняткі.

4. Націснуўшы на назву патрэбнага турніру, вы трапіце на старонку гэтага турніру (скрыншот ніжэй). На ёй ёсць вялікая памаранчавая кнопка "далучыцца" - націсніце на яе, каб далучыцца да турніру. Пасля гэтага ваш нік-нэйм з'явіцца ў спісе ўдзельнікаў турніру. Калі кнопка ня памаранчавая, а шэрая, то рэгістрацыя ў турнір яшчэ не адкрыта. Рэгістрацыя адкрываецца за 1 гадзіну да пачатку турніру.

Націснуць на кнопку Далучыцца

Відэа-інструкцыя (на рускай мове)

Як зарэгістравацца ў chess.com, як далучыцца да клуба шахматнага дома ў chess.com і як знайсці патрэбны турнір перад заняткам і далучыцца да яго. Працягласць відэа 6,5 хвілін

 

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: