З 1 па 15 снежня 2018 гада ў нашым клубе адбудзецца паўфінал Чэмпіянату Мінска да 14 гадоў.

Вынікі партый турніру можна глядзець на chess-results.com

Вытрымкі з Рэгламенту

Кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўляецца Упраўленнем спорту і турызму Мінгарвыканкама, Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА «Беларуская федэрацыя шахмат» (МГА ГА «БФШ») і ДУ «СДзЮШАР па шахматах і шашках» (СДзЮШАР па шахматах і шашках).  Арганізацыяй, што праводзіць спаборніцтвы, з'яўляецца клуб «Шахматны дом».

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца юнакі і дзяўчаты 2005-2006 г.н.

Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў па правілах ФІДЭ з улікам усіх змяненняў і дапаўненняў на дзень старту агульным турнірам, з раздзельным залікам сярод юнакоў і дзяўчат.

Кантроль часу 1 гадзіна на партыю +10 секунд за ход кожнаму ўдзельніку.

Па выніках спаборніцтваў спартсмены, якія занялі 1-50 месцы, атрымліваюць права ўдзелу ў фінальных турнірах першынстваў г.Мінска без аплаты турнірнага ўнёску.

Праграма спаборніцтваў

  • 1 снежня – 9.50 – адкрыццё, 10.00 – 1-2 тур;
  • 2 снежня – 10.00 – 3-4 тур;
  • 8 снежня – 10.00 – 5-6 тур;
  • 9 снежня – 10.00 – 7-8 тур;
  • 15 снежня – 10.00 – 9 тур. Закрыццё адбудзецца прыблізна праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура.

Спосаб падачы заяўкі на ўдзел і турнірныя ўнёскі апісаны ў Рэгламенце, з якім можна азнаёміцца на сайце БФШ openchess.by

Дадаць каментарый