детский и взрослый турнир по шахматам

 

Сустрэча і сеанс адначасовай гульні з гросмайстрам

У панядзелак 3 чэрвеня ў 11:00 у клубе адбудзецца творчая сустрэча дзяцей і бацькоў з гросмайстрам Сяргеем Каспаравым з далейшым сеансам адначасовай гульні.

Сяргей будзе распавядаць пра свой шахматны шлях, а таксама пра шматлікія вандроўкі на турніры і краіны, дзе ён быў дзякуючы шахматам. Асобным пунктам праграмы будзе шахматна-геаграфічны конкурс. Лепшыя знаўцы краінаў свету змогуць атрымаць прызы за свае веды - кнігу аўтарства Сяргея і некалькі сувеніраў ад вандроўніка. Таксама прыз дастанецца лепшаму гульцу сеансу.

Дзеці і бацькі падчас сустрэчы змогуць задаць гросмайстру любыя пытанні і вызначыць для сябе наколькі гэта цікава і ці цяжка гэта - быць гросмайстрам і прафесійным шахматыстам. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца і да гэтага мерапрыемства, цікавага і карыснага як з чыста шахматнага пункту гледжання, так і для матывацыі да заняткаў шахматамі і далейшаму прагрэсу і росту шахматнага майстэрства.

Напрацягу ўсяго навучальнага году Сяргей Каспараў праводзіў у нашым клубе анлайн лекцыі па стратэгіі шахмат, а на гэты раз ён будзе прысутнічаць у залі і пры жаданні да яго можна будзе нават дакрануцца (а потым хваліцца, што ўдалося дакрануцца да жывога гросмайстра), напрыклад, паціснуўшы яму руку перад пачаткам партыі ў сеансе адначасовай гульні.

Даведацца падрабязней пра гросмайстра Сяргея Каспарава вы можаце ў ягоным блогу пра шахматы і вандроўкі - http://kasparovserchess.blogspot.com/

Прыкладная працягласць сустрэчы - каля 1 гадзіны 15 хвілін, пасля гэтага адбудзецца сеанс.

Кошт удзелу:

  • творчая сустрэча і сеанс адначасовай гульні - 20 рублёў для ўсіх жадаючых і 16 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом.
  • толькі сустрэча без сеансу - 10 рублёў для ўсіх жадаючых і 8 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. 

У сувязі з абмежаванымі памерамі залы ў сеансе змогуць прыняць удзел толькі 15 чалавек, якія зарэгіструюцца першымі. На сустрэчу можа прыйсці больш удзельнікаў.

Як узяць удзел

Зарэгістравацца на сустрэчу з гросмайстрам можна наступнымі спосабамі:

  1. у клубе Шахматны дом з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (панядзелак-пятніца з 16:30 да 20:00, субота з 15:00 да 20:00, нядзеля з 16:00 да 18:30)
  2. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз інтэрнэт (кругласуткава)

 

 

Дадаць каментарый