дзіцячыя турніры

Турніры для дзяцей, якія арганізуе клуб Шахматны дом

  • Мы адна сям'я - сямейнае свята ў Шахматным доме 25 снежня

    25 снежня Шахматны дом запрашае ўсіх сяброў клуба: маленькіх шахматыстаў і іх бацькоў - на святочны камандны Сямейны турнір, якім мы ў цёплай сямейнай атмасферы разам адсвяткуем Каляды і Новы год. Бо дэвіз нашага клуба - "Мы адна сям'я".

  • Паўфінал Чэмпіянату Мінска па шахматах да 14 гадоў

    З 1 па 15 снежня 2018 гада ў нашым клубе адбудзецца паўфінал Чэмпіянату Мінска да 14 гадоў.

  • Мукачівське літо-2018

    У ліпені каманда Шахматнага дома наведала буйны міжнародны турнір “Мукачівське літо” у горадзе Мукачава (Украіна). Турнір з’яўляецца традыцыйным і штогод збірае 400-500 шахматыстаў.

  • Вандроўка на шахматны фестываль у Мукачава

    Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да каманды Шахматнага дома і адправіцца з намі на міжнародны Шахматны фестываль у Мукачава з 1 па 9 ліпеня 2018 года.

    Для юных шахматыстаў - удзел у міжнародных шахматных турнірах ці заняткі шахматамі на вучэбна-трэніровачных зборах.

    Для бацькоў юных шахматыстаў - адпачынак у Карпатах: горы, горныя рэкі і азёры, ровары або пляж, аздараўленчыя працэдуры ў санаторыі, басейн з мінеральнай вадой.

    Вандроўка адбылася, прапануем вам азнаёміцца з невялікай фотасправаздачай: Мукачівське літо 2018