паездкі на турніры

Турніры, на якія клуб Шахматны дом арганізуе паездкі для сваіх сяброў і ўсіх жадаючых

  • Гродна-open 2018

    У Гародні з 10 па 16 жніўня праходзіў міжнародны турнір «Гродна - опэн». У турніры «В», у якім выступалі шахматысты 2006 года нараджэння і маладзей, прынялі ўдзел 40 шахматыстаў з Беларусі і Расіі. Рэгламент турніру - швейцарка 9 тураў з кантролем 1 гадзіна на партыю з дадаваннем 30 секунд пасля кожнага ходу.

  • Мукачівське літо-2018

    У ліпені каманда Шахматнага дома наведала буйны міжнародны турнір “Мукачівське літо” у горадзе Мукачава (Украіна). Турнір з’яўляецца традыцыйным і штогод збірае 400-500 шахматыстаў.

  • Вандроўка на шахматны фестываль у Мукачава

    Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да каманды Шахматнага дома і адправіцца з намі на міжнародны Шахматны фестываль у Мукачава з 1 па 9 ліпеня 2018 года.

    Для юных шахматыстаў - удзел у міжнародных шахматных турнірах ці заняткі шахматамі на вучэбна-трэніровачных зборах.

    Для бацькоў юных шахматыстаў - адпачынак у Карпатах: горы, горныя рэкі і азёры, ровары або пляж, аздараўленчыя працэдуры ў санаторыі, басейн з мінеральнай вадой.

    Вандроўка адбылася, прапануем вам азнаёміцца з невялікай фотасправаздачай: Мукачівське літо 2018

  • 36 Міжнародны шахматны мемарыял Людвіка Заменгофа

    27-31.12.2017 ў Беластоку пройдзе 36 Міжнародны шахматны мемарыял Людвіка Заменгофа. Наш клуб аказвае дапамогу ўсім цікаўным у трансферы, рэгістрацыі, атрыманні віз і браніраванні жылля.

  • Чэшскія дасягненні беларускай каманды: Безмераў 2017

    17-23 ліпеня беларускія шахматысты прымалі ўдзел у штогадовым шахматным фестывалі Bezmerov 2017 у Чэхіі. І атрымалі там выдатны вопыт, трафеі… Але пра ўсё па парадку.