турніры

Усе турніры, якія праводзяцца ў клубе Шахматны дом, ці ў якіх удзельнічалі сябры клуба

  • Мы адна сям'я - сямейнае свята ў Шахматным доме 25 снежня

    25 снежня Шахматны дом запрашае ўсіх сяброў клуба: маленькіх шахматыстаў і іх бацькоў - на святочны камандны Сямейны турнір, якім мы ў цёплай сямейнай атмасферы разам адсвяткуем Каляды і Новы год. Бо дэвіз нашага клуба - "Мы адна сям'я".

  • Сяброўскі бліц у Шахматным доме 23 снежня 2023

    У суботу 23 снежня ў Шахматным доме на Пушкінскай (вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2) адбудзецца аднадзённы турнір па бліцы з кантролем часу 5+3. Запрашаем да ўдзелу ўсіх ахвотных незалежна ад узросту і шахматнай кваліфікацыі!

  • Паўфінал Чэмпіянату Мінска па шахматах да 14 гадоў

    З 1 па 15 снежня 2018 гада ў нашым клубе адбудзецца паўфінал Чэмпіянату Мінска да 14 гадоў.

  • Чорная пешка 2-4 лістапада

    2-4 лістапада ў Берасці адбудзецца ІІ міжнародны шахматны фестываль "Чорная пешка". У мінулым годзе нам вельмі спадабалася, таму Шахматны дом рушыць на горад над Бугам і сёлета! І ўсім таксама раіць!

  • Мукачівське літо-2018

    У ліпені каманда Шахматнага дома наведала буйны міжнародны турнір “Мукачівське літо” у горадзе Мукачава (Украіна). Турнір з’яўляецца традыцыйным і штогод збірае 400-500 шахматыстаў.

  • Вандроўка на шахматны фестываль у Мукачава

    Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да каманды Шахматнага дома і адправіцца з намі на міжнародны Шахматны фестываль у Мукачава з 1 па 9 ліпеня 2018 года.

    Для юных шахматыстаў - удзел у міжнародных шахматных турнірах ці заняткі шахматамі на вучэбна-трэніровачных зборах.

    Для бацькоў юных шахматыстаў - адпачынак у Карпатах: горы, горныя рэкі і азёры, ровары або пляж, аздараўленчыя працэдуры ў санаторыі, басейн з мінеральнай вадой.

    Вандроўка адбылася, прапануем вам азнаёміцца з невялікай фотасправаздачай: Мукачівське літо 2018

  • 2 месца ў Чэмпіянаце Беларусі

    З 20 па 26 красавіка ў Лядовай арэне г.Орша праходзіў Чэмпіянат Беларусі па шахматах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 8 і 10 гадоў, у якіх узялі ўдзел трое прадстаўнікоў нашага клуба.

  • І зноў выдатны вынік у спаборніцтвах

    Каманда нашага клуба паказала выдатны вынік у паўфіналах чэмпіянату горада сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 10 і 12 гадоў, якія скончыліся 17 снежня. Спаборніцтвы праводзіліся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў (да 10 гадоў), па кругавой сістэме (да 12 гадоў). Дзяўчаты і хлопцы выдатна правялі турнір, занялі прызавыя месцы і прабіліся ў фінал чэмпіянату горада. Віншуем!

  • Выдатны вынік у паўфінале чэмпіянату Мінска

    З 17 па 26 лістапада каманда нашага клуба брала ўдзел у паўфінале чэмпіянату Мінска да 8 год. Дзяўчаты і хлопцы выдатна правялі турнір, занялі прызавыя месцы і прабіліся ў фінал чэмпіянату горада. Віншуем!

  • 36 Міжнародны шахматны мемарыял Людвіка Заменгофа

    27-31.12.2017 ў Беластоку пройдзе 36 Міжнародны шахматны мемарыял Людвіка Заменгофа. Наш клуб аказвае дапамогу ўсім цікаўным у трансферы, рэгістрацыі, атрыманні віз і браніраванні жылля.

  • Чэшскія дасягненні беларускай каманды: Безмераў 2017

    17-23 ліпеня беларускія шахматысты прымалі ўдзел у штогадовым шахматным фестывалі Bezmerov 2017 у Чэхіі. І атрымалі там выдатны вопыт, трафеі… Але пра ўсё па парадку.