Выканаць норму 4 і 3 разрада можна ў кваліфікацыйных турнірах, якія адбудуцца з 2 па 10 снежня ў нашым клубе. Запрашаем дзяўчынак і хлопчыкаў узяць удзел і паспрабаваць атрымаць новы спартыўны разрад па шахматах. З аглядам гэтых кваліфікацыйных турніраў можна азнаёміцца тут

Палажэнне 
аб правядзенні кваліфікацыйнага турніру на 4 разрад

  1. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 2-10 снежня 2017 г.
  2. Сістэма правядзення. 
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў. Кантроль часу - 1 гадзіна на партыю кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
  3. Удзельнікі. 
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія яшчэ не маюць разраду па шахматах.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя: Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Рэгістрацыя ўдзелу. 
    Зарэгістравацца можна праз званок ці смс на адзін з нумароў:

Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  1. Унёскі. 
    Унёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 5 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом.

Турнірныя ўнёскі будуць прымацца ў працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00, выходныя: 15:00-18:30)

  1. Праграма спаборніцтваў.
    • 2.12: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10.30 – 1 – 2 тур;
    • 3.12: 10:00 – 3 – 4 тур;
    • 9.12: 10:00 – 5 – 6 тур;
    • 10.12: 10:00 – 7 – 8 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё
      спаборніцтваў.
  2. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
    2. Каэфіцыент Бухгольца 
    3. Каэфіцыент Бергера
  • Узнагароджанне. 
    Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі, а таксама дадатковымі прызамі.

Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.

Палажэнне 
аб правядзенні кваліфікацыйнага турніру на 3 разрад

  1. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 2-10 снежня 2017 г.
  2. Сістэма правядзення. 
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў. Кантроль часу 1 гадзіна на партыю кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
  3. Удзельнікі. 
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія маюць 4 разрад па шахматах.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Рэгістрацыя ўдзелу. 
    Зарэгістравацца можна праз званок ці смс на адзін з нумароў:

Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  1. Унёскі. 
    Унёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 5 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом.

Турнірныя ўнёскі будуць прымацца ў працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00, выходныя: 15:00-18:30)

  1. Праграма спаборніцтваў.
    • 2.12: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10.30 – 1 – 2 тур;
    • 3.12: 10:00 – 3 – 4 тур;
    • 9.12: 10:00 – 5 – 6 тур;
    • 10.12: 10:00 – 7 – 8 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  2. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных ачкоў. У выпадку роўнасці ачкоў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
    2. Каэфіцыент Бухгольца 
    3. Каэфіцыент Бергера
  3. Узнагароджанне. 
    Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі, а таксама дадатковымі прызамі.

Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.