Запрашаем усіх, хто яшчэ не мае разраду па шахматах, выканаць норму 4 разрада ў кваліфікацыйным турніры, які адбудзецца з 5 па 13 траўня ў нашым клубе.

Па выніках турніру 7 чалавек выканалі норму 4 разрада, віншуем!

Выніковая турнірная табліца

Месца Імя Рэйт. Балы BH. BH. ЗБ
1 Малевіч Станіслаў 1000 8 39 51 44,50
2 Муравейка Аляксей 1000 36½ 47½ 37,75
3 Каўрыга Дзмітрый 1000 36 47 29,25
4 Нікішын Данііл 1000 6 37 48½ 27,50
5 Бялецкі Данііл 1000 36 47 23,75
6 Тумар Цімафей 1000 34 46 26,50
7 Шавыркін Марк 1000 34 45½ 25,00
8 Вінаградаў Тэадор 1000 5 40 52½ 26,25
9 Галадушка Герман 1000 5 34½ 45½ 20,75
10 Драфа Усевалад 1000 5 27 33½ 14,00
11 Будавей Раман 1000 35½ 44½ 16,25
12 Пукала Аляксандр 1000 33 39½ 16,50
13 Жданаў Іван 1000 30 38½ 16,25
14 Зубчонак Дамір 1000 28½ 36 12,75
15 Арлоў Даніла 1000 27½ 38 15,25
16 Грыгаровіч Уладзіслаў 1000 4 32½ 39½ 13,50
17 Кісялёў Антон 1000 4 30½ 38½ 15,50
18 Гуліч Міхаіл 1000 4 27 36 14,00
19 Рудая Антаніна 1000 29 39 11,25
20 Чурынін Максім 1000 29 38 12,75
21 Місенка Мікіта 1000 25 32½ 10,00
22 Лапіцкі Марк 1000 23 29½ 8,00
23 Несцераў Макар 1000 3 31½ 40½ 11,75
24 Голуб Марыя 1000 2 25½ 31½ 3,50
25 Лосеў Міхаіл 1000 1 25 32 1,00

Палажэнне 
аб правядзенні кваліфікацыйнага турніру на 4 разрад

  1. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) з 5 па 13 траўня 2018г.
  2. Сістэма правядзення. 
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу - 1 гадзіна на партыю кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
  3. Удзельнікі. 
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія яшчэ не маюць разраду па шахматах.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя: Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Унёскі і рэгістрацыя.
    Унёсак за ўдзел у турніры пры рэгістрацыі да 4 траўня складае 15 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 7 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Рэгістрацыя ў дзень пачатку турниру 5 траўня магчымая з 9:30 да 9:50 (калі будуць вольныя месцы) з уплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
    Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі: 
    1. па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (буднія дні: 16:00-20:00, выходныя: 15:00-18:30)
    2. на сайце клуба з аплатай банкаўскай карткай праз Інтэрнэт.

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  6. Праграма спаборніцтваў.
    • 05.05: 10:00 – адкрыццё спаборніцтваў, 10:20 – 1 – 2 тур;
    • 06.05: 10:00 – 3 – 4 тур;
    • 09.05: 10:00 – 5 тур;
    • 12.05: 10:00 – 6 – 7 тур.
    • 13.05: 10:00 – 8 – 9 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  7. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
    2. Каэфіцыент Бухгольца 
    3. Каэфіцыент Бергера
  8. Узнагароджанне. 
    Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі, а таксама дадатковымі прызамі.
  9. Дадатковая інфармацыя.
    Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.