Запрашаем усіх ахвотных на турнір па хуткіх шахматах і лекцыю гросмайстра Сяргея Каспарава, якія адбудуцца на Шахматным уікэдзе 13 і 14 студзеня ў нашым шахматным клубе.

Палажэнне
аб правядзенні турніра па хуткіх шахматах
«Шахматны ўікэнд»

  1. Час і месца.
    Спаборніцтвы праводзяцца клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 13-14 студзеня 2018 г.
  2. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю + 5 сек/ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
  3. Удзельнікі.
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя без абмежаванняў
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я., (Тэл. + 37544 7625958). У спрэчных сітуацыях рашэння Галоўнага суддзі з'яўляюцца канчатковым.
  5. Рэгістрацыя ўдзелу.
    Зарэгістравацца можна праз форму ўнізе гэтай старонкі , альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
    • +375 44 478-90-51 (velcom)
    • +375 33 388-90-51 (мтс)

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  6. Унёскі.
    Унёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў.
    Для чальцоў клуба Шахматны дом, пенсіянераў па ўзросце (жанчыны ад 55 гадоў, мужчыны ад 60 гадоў - пры прад'яўленні пашпарта) і слухачоў лекцыі Сяргея Каспарава (адбудзецца на другім дні Шахматнага ўікэнду) на турнірны ўнёсак складае 5 рублёў.
    Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 13 студзеня з 9.00 да 10.00 ці раней у працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00, выходныя дні: 15:00-18:30).
  7. Праграма спаборніцтваў і Шахматнага ўікэнду.

13.01 субота:

  • 10:00 – адкрыццё турніру па рапідзе.
  • 10:30 – 1-6 тур турніру.
  • 15:00-18:00 – усе ахвотныя могуць бясплатна пагуляць у нашым клубе.

14.01 нядзеля:

  • 10:00 – лекцыя Сяргея Каспарава.
  • 12:00 – 7-9 тур турніру. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  • 15:00-18:00 – усе ахвотныя могуць бясплатна пагуляць у нашым клубе.
  1. Вызначэнне месцаў.
    Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    • Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
    • Каэфіцыент Бухгольца
    • Каэфіцыент Бергера
  2. Узнагароджанне.
    Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі.
    Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 50 руб, 2 месца – 30 руб, 3 месца – 15 руб.
    Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2006 г.н. і маладзей, сярод жанчынаў і ветэранаў (65+).
    Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да пачатку 7 туру.
    Грашовыя прызы выдаюцца пасля закрыцця спаборніцтваў па пашпарце.
    Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на атрыманне прызоў.
    З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.

Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.

Выніковая турнірная табліца