Шахматны турнір "Хуткі кастрычнік"

Запрашаем усіх ахвотных 14-15 кастрычніка пагуляць у хуткія шахматы і пазмагацца гэтым разам ужо за грашовыя прызы. Агляд турніру

Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах
«Хуткі кастрычнік»

  1. Час і месца.
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 14-15 кастрычніка 2017 г.
  2. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 15 хвілін на партыю + 10 сек. / ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
  3. Удзельнікі.
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя без абмежаванняў.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я., (Тэл. + 37544 7625958). У спрэчных сітуацыях рашэння Галоўнага суддзі з'яўляюцца канчатковым.
  5. Рэгістрацыя ўдзелу.
    Зарэгістравацца можна праз форму ўнізе гэтай старонкі альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
  • +375 44 478-90-51 (velcom)
  • +375 33 388-90-51 (мтс)
    Для рэгістрацыі паведамляйце калі ласка прозвішча, імя, год нараджэння і спартыўны разрад удзельніка.
    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
  1. Унёскі.
    Ўнёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 5 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом.
    Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 14 кастрычніка з 9.00 да 10.00 ці раней у працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00).
  1. Праграма спаборніцтваў і сістэма правядзення.
  • 14.10: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10.30 – 1 – 4 тур;
  • 15.10: 10.00 – 5 – 8 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  1. Вызначэнне месцаў.
    Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
  • Каэфіцыент Бухгольца
  • Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
  • Каэфіцыент Бергера
  1. Узнагароджанне.
    Пераможца турніру ўзнагароджваецца кубкам.

    Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 50 рублёў, 2 месца – 30 рублёў, 3 месца – 15 рублёў. Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2006 г.н. і маладзей, сярод жанчынаў і ветэранаў (65+).

    Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да пачатку 5 туру.

    З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.

Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.

Рэгістрацыя ў турнір скончаная. Сачыце за іншымі нашымі шахматнымі турнірамі