17-18 лютага ў нашым клубе праходзіў 1ы этап Кубка Мінска 2018 (адкрытага Кубка Мінскага гарадскога аддзялення ГА «БФШ» па хуткіх шахматах - 2018). Прапануем вашай увазе выніковую турнірную табліцу!

Выніковая турнірная табліца

Месца Ст.нум.   Имя Рэйт. Фед Балы Вын. BH. BH.
1 1 GM Lutsko Igor 2281 BLR 8 0 41 51½
2 2   Yezhel Valiantsin 2141 BLR 7 0 38½ 51
3 3 FM Kovalevsky Stanislav 2140 BLR 0 40 52
4 5   Minald Andrey 2098 BLR 6 0 42 53
5 15 AGM Naumovich Yaroslav 1949 BLR 6 0 41 52½
6 7   Romanovskij Nikita 2069 BLR 6 0 39 51
7 11   Runets Ivan 1997 BLR 6 0 38½ 48½
8 10   Sarichev Sergey 1999 BLR 6 0 36½ 45½
9 12   Zhuk Ivan 1978 BLR 6 0 36 47
10 9   Bury Gleb M 2034 BLR 6 0 34½ 44
11 6   Vashchilov Sergey 2083 BLR 6 0 33 44½
12 4   Kameko Aleksandr 2118 BLR 0 35 44½
13 16   Oblamski Vladimir 1942 BLR 0 34 44
14 25   Mialik Uladzislau 1751 BLR 0 32½ 42½
15 22 CM Strybuk Artsiom I 1833 BLR 5 0 38½ 48
16 17   Litvinenko Alexander 1907 BLR 5 0 36½ 47
17 21   Khrapko Marharyta 1842 BLR 5 0 35½ 45
18 19   Kozlov Aleksandr V 1875 BLR 5 0 33 40
19 45   Verabiou Uladzimir 0 BLR 5 0 32½ 41
20 14   Zhukovskij Viktor 1973 BLR 5 0 32 43
21 20   Mihalchuk Maksim 1857 BLR 5 0 30½ 38
22 18   Masjuk Vladimir 1883 BLR 5 0 29½ 38½
23 13 WFM Beinenson Katsiaryna 1977 BLR 0 39 48½
24 31   Zhalalis Stanislav 1536 BLR 0 26½ 35½
25 29   Lashkevich Andrei 1579 BLR 0 26 33
26 23   Kandarevich Aleh 1806 BLR 4 0 34½ 44
27 27   Kolodko Mikhail 1697 BLR 4 0 31½ 39½
28 8   Bakulin Yury 2052 BLR 4 0 30½ 39½
29 26   Zhuk Aleksandr 1721 BLR 4 0 27½ 36½
30 41   Nazaruk Aliaksandr 0 BLR 4 0 27 34
31 40   Miashkou Aliaksei 0 BLR 4 0 25½ 33½
32 46   Zhylich Ivan 0 BLR 4 0 25 33
33 34   Kasperovich Mikhail 1357 BLR 0 33½ 41
34 24   Aniskovich Aleksandr 1770 BLR 0 31½ 41
35 38   Kireev Mihail 0 BLR 0 29½ 38½
36 39   Kostsin Dzmitry 0 BLR 0 24 31½
37 28   Kondratovich Viktor 1661 BLR 3 0 31½ 40
38 35   Aleshko Margarita 1344 BLR 3 0 28½ 36
39 32   Mialik Artsiom 1438 BLR 3 0 27½ 36
40 37   Aniska Aliaksandr 0 BLR 3 0 22 28
41 33   Litvin Viktor Vi 1170 BLR 3 0 21½ 28½
42 44   Trusevich Darja 0 BLR 3 0 21½ 27½
43 36   Baranova Valentina 1292 BLR 3 0 20½ 26½
44 43   Tkachou Pavel 0 BLR 2 0 21 27
45 42   Shablyka Andrei 0 BLR 0 22 29
46 30   Buzhan Aleksandr 1570 BLR 0 0 21 27

Рэгламент
правядзення 1-га этапу адкрытага Кубка
Мінскага гарадскога аддзялення ГА «БФШ»
па хуткіх шахматах - 2018.

Палажэнне аб правядзенні Кубка Мінскага гарадскога аддзялення ГА «БФШ» па хуткіх шахматах - 2018 (рус.)

  1. Мэты і задачы. 
    • Далейшая папулярызацыя шахмат сярод дарослых і дзяцей, 
    • Арганізацыя інтэлектуальнага вольнага часу, 
    • Атрыманне і павышэнне міжнароднага рэйтынгу па хуткіх шахматах.
  2. Арганізатар спаборніцтваў. 
    Арганізатарам з'яўляецца МГА ГА «БФШ». Праводзіць спаборніцтвы клуб «Шахматны дом»
    Галоўны суддзя спаборніцтваў - Віктар Барскі (тел. +375 44 7625958).
  3. Месца і час. 
    Турнір адбудзецца 17-18 лютага 2018 г. у клубе «Шахматны дом» па адрасе: г.Мінск, прасп. Пушкіна, 28, памяшканне 22. Адкрыццё турніру 17 лютага ў 10.45. Пачатак 1-га тура ў 11.00. 18 лютага - пачатак 6-га тура ў 11.00.
  4. Сістэма правядзення. 
    Турнір будзе праведзены па швейцарскай сістэме ў 9 тураў у адпаведнасці з дзеючымі Правіламі ФІДЭ з улікам усіх змяненняў і дапаўненняў на дату спаборніцтваў. Кантроль часу - 10 хв. + 5 сек / ход кожнаму ўдзельніку.
    У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
    Вынікі турніру будуць аблічаныя на міжнародны рэйтынг ФІДЭ.
  5. Умовы ўдзелу. 
    Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя, якія з'яўляюцца сябрамі ГА «БФШ» і аплацілі турнірны ўнёсак у памеры 10 рублёў. Магчымасць аплаты ільготнага ўнёску ў памеры 7 рублёў прадастаўляецца юніёрам ва ўзросце да 16 гадоў (не ўключна, па даце нараджэння), пенсіянерам, інвалідам I і II груп, членам клуба «Шахматны дом». Для аплаты ільготнага ўнёску неабходна прадаставіць дакумент, які пацвярджае права на адпаведную палёгку.
    Абавязковай умовай удзелу з'яўляецца аплата сяброўскага ўнёску ГА «БФШ» за бягучы год з прадстаўленнем дакумента-пацверджання падчас рэгістрацыі.
  6. Рэгістрацыя ўдзелу. 
    Рэгістрацыя будзе ажыццяўляцца 17 лютага з 9.45 да 10.40. Магчымая папярэдняя рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску па месцы правядзення турніру: у буднія дні з 16.00 да 20.00, у выходныя дні з 15.00 да 18.30.
    Колькасць удзельнікаў абмежаваная умяшчальнасцю турнірнай залы (72 чалавекі). Іншагароднія ўдзельнікі могуць папярэдне зарэгістравацца па нумары тэлефона Галоўнага суддзі з аплатай турнірнага ўнёску ў дзень турніру.
  7. Прызы. 
    У турніры ўстаноўлены мінімальна гарантаваныя прызы ў наступным памеры: 1 месца - 100 рублёў, 2 месца - 50 рублёў, 3 месца - 30 рублёў. Памер і колькасць астатніх прызоў будуць залежаць ад колькасці ўдзельнікаў. Прадугледжаныя дадатковыя грашовыя прызы ў рэйтынгавых групах да 1800 і 2000, сярод юніёраў ва ўзросце да 16 гадоў (не ўключна, па даце нараджэння), пенсіянераў, а таксама дыпломы для прызёраў. Удзельнік можа атрымаць толькі адзін прыз (большы па суме). Пры ўмове роўнасці сумы прызоў прыярытэт наступны - агульныя прызы, прызы ў рэйтынгавай групе, пачынаючы з найменшай, астатнія прызы.
    Удзельнікі атрымліваюць прызы асабіста на закрыцці спаборніцтваў, у адваротным выпадку права на атрыманне прызоў страчваецца. Для атрымання належнага прыза неабходна прад'явіць пашпарт. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з прызоў ўтрымліваецца падаходны падатак.
  8. Размеркаванне месцаў у турніры ажыццяўляецца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў дадатковымі паказчыкамі з'яўляюцца: 1) асабістая сустрэча (вынік у той жа бальнай групе), 2) усечаны каэфіцыент Бухгольца (без уліку найгоршага выніку), 3) поўны каэфіцыент Бухгольца.
  9. дадатковая інфармацыя.
    Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Рэгламенту.
    Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзены Рэгламент.
    Канчатковае тлумачэнне дадзенага Рэгламенту застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.