17 снежня ў нас пройдзе чарговы турнір па бліцы - запрашаем усіх ахвотных да ўдзелу. Агляд турніра, што адбыўся 17 снежня

Палажэнне 
аб правядзенні турніру па бліцы

  1. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 17 снежня 2017 г.
  2. Сістэма правядзення. 
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 11 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 3 хвіліны на партыю плюс 2 секунды за ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
  3. Удзельнікі. 
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя без абмежаванняў.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Рэгістрацыя ўдзелу. 
    Зарэгістравацца можна праз форму ўнізе гэтай старонкі альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:

Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  1. Унёскі. 
    Унёсак за ўдзел у турніры складае 8 рублёў. Унёсак для чальцоў клуба Шахматны дом і пенсіянераў складае 4 рублі.

Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 17 снежня з 9:00 да 10:00 ці раней у працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00; выходныя: 15:00-18:30)

  1. Праграма спаборніцтваў.
    • 17.12: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10.30 – 1– 11 тур;
    • Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  2. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
    2. Каэфіцыент Бухгольца 
    3. Каэфіцыент Бергера
  3. Узнагароджанне.
    Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 50 руб, 2 месца – 30 руб, 3 месца – 15 руб.

    Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да пачатку 7 туру.

    З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.

    Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2006 г.н. і маладзей, сярод жанчынаў і ветэранаў (65+).

Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.

Рэгістрацыя ў турнір скончана, сачыце за іншымі нашымі шахматнымі турнірамі