Удзел у турнірах вельмі важны для шахматнага развіцця дзяцей. Больш старэйшыя ужо спрабуюць свае сілы ў кваліфікацыйных турнірах на 4 разрад, а маладзейшым шахматыстам лепш пачынаць з сяброўскіх трэніровачных турніраў. Таму 21 красавіка ў клубе Шахматны дом адбудзецца трэніровачны турнір для юных шахматыстаў 2011 года нараджэння і маладзей, якія яшчэ не маюць разрада. 

Палажэнне
аб правядзенні трэніровачнага турніра "Красавіцкія фігуры"

  1. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр.Пушкіна, 28) 21 красавіка 2018 г.
  2. Сістэма правядзення. 
    Спаборніцтвы праходзяць у 5 тураў. Кантроль часу 15 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку.
  3. Удзельнікі. 
    Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты 2011 году нараджэння і маладзейшыя, якія не маюць разрада па шахматах.
  4. Рэгістрацыя і ўнёскі. 
    Унёсак за ўдзел у турніры складае 12 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 7 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом.
    Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна да 20 красавіка ў працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00, выходныя дні: 15:00-18:30)
  5. Праграма спаборніцтваў.
    o 21.04: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:20 – 1 – 5 тур;
    o Праз 20 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  6. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
    2. Каэфіцыент Бухгольца 
    3. Каэфіцыент Бергера
  7. Узнагароджанне. 
    Усе ўдзельнікі турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.