Запрашаем каманды мінскіх шахматных клубаў да ўдзелу ў дзіцячым камандным турніры! Таксама будзем рады бачыць сярод удзельнікаў і каманды з іншых гарадоў

Палажэнне 
аб правядзенні каманднага турніру па шахматах
“Разам да перамогі”

  1. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 24-25 лютага 2018 г.
  2. Сістэма правядзення. 
    У турніры бяруць удзел 12 каманд шахматных клубаў. Спаборніцтвы праводзяцца па кругавой сістэме ў 11 тураў. Кантроль часу: 15 хвілін на партыю +2 сек. на ход.
  3. Каманды. 
    Каманда складаецца з 6 чалавек, якія павінны быць размеркаваныя па дошках наступным чынам: 1 – 2008 г. н. і мал; 2 - 2008 г. н. і мал; 3 – 2008 г. н. і мал (дзяўчынка); 4 – 2010 г. н. і мал; 5 - 2010 г. н. і мал; 6 – 2010 г. н. і мал (дзяўчынка). Дазваляюцца замены.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Заяўкі і допуск да спаборніцтваў.
    Удзельнікаў спаборніцтваў накіроўваюць арганізацыі, якія бяруць у ім удзел. Арганізацыі падцвярджаюць свой удзел у пісьмовай форме і падаюць заяўку не пазней за 23 лютага 2018г. Адказнасць за афармленне і своечасовае прадстаўленне заявак ускладаецца на кіраўнікоў арганізацый. Заяўка павінна быць заверана подпісам кіраўніка арганізацыі і пячаткай. У заяўцы павінен утрымоўвацца спіс спартоўцаў з датамі нараджэння і разрадамі. Заяўкі павінны быць накіраваныя на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
  6. Унёсак за ўдзел у турніры складае 30 рублёў з кожнай каманды. Турнірныя ўнёскі будуць прымацца у працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00, выходныя: 15:00-18:30). Аплата ўнёскаў у дзень пачатку турніру немагчымая.
  7. Праграма спаборніцтваў.
    • 24.02: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10.30 – 1 – 6 тур;
    • 25.02: 10:00 – 7 – 11 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  8. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш каманд парадак вызначаецца па дадатковых паказчыках:
    1. Асабістая сустрэча
    2. Каэфіцыэнт Бергера
    3. Пры роўнасці першых двух дадатковых паказчыкаў гуляецца камандны матч па бліцы з кантролем часу 5 хвілін.
  9. Узнагароджанне.
    Каманда-пераможца ўзнагароджваецца спецыяльным прызам, першыя тры каманды ўзнагароджваюцца каманднымі дыпломамі, усе ўдзельнікі першых трох каманд узнагароджваюцца медалямі. Удзельнікі, якія набралі найболей балаў на сваёй дошцы ўзнагароджваюцца дыпломамі.

Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.