25 снежня Шахматны дом запрашае ўсіх чальцоў клуба: маленькіх шахматыстаў і іх бацькоў - на святочны камандны Сямейны турнір, якім мы ў цёплай сямейнай атмасферы разам адсвяткуем Каляды і Новы год. Бо дэвіз нашага клуба - "Мы адна сям'я".

Рэгламент
Сямейнага турніру клуба Шахматны дом

  1. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 25 снежня 2017 г.
  2. Удзельнікі і сістэма правядзення. 
    Спаборніцтвы праводзяцца сярод чальцоў клуба Шахматны дом па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Спаборніцтвы вядуцца сярод камандаў сямей, якія складаюцца з 2 чалавек: дзіцё + нехта з бацькоў (бацька, маці, дзядуля, бабуля). Іншыя старэйшыя сваякі дапускаюцца да ўдзелу са згоды судзейскай калегіі.
  3. Кантроль часу: 15 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку. Удзельнікам, якія маюць званне КМС ці вышэй, на партыю даецца 8 хвілін
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59- 58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Рэгістрацыя ўдзелу. 
    Зарэгістравацца можна праз званок на адзін з нумароў:
     +375 44 478-90- 51 (velcom)
     +375 33 388-90- 51 (мтс)
    Для рэгістрацыі паведамляйце, калі ласка, прозвішчы, імёны і шахматныя разрады ўдзельнікаў каманды.
    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
  6. Унёскі. 
    Унёсак за ўдзел каманды ў турніры складае 10 рублёў.
    Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 25 снежня з 9:00 да 10:00 ці раней у працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00, выходныя дні: 15:00-18:30)
  7. Праграма спаборніцтваў.
    25.12: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10.30 – 1 – 7 тур;
  8. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы камандаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш камандаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
    2. Каэфіцыент Бухгольца 
    3. Каэфіцыент Бергера
  9. Узнагароджанне. 
    Каманда - пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры – медалямі. Усе каманды ўзнагароджваюцца дыпломамі.