У суботу 26 траўня адбудзецца аднадзённы турнір па хуткіх шахматах з кантролем часу 10+5. Запрашаем усіх ахвотных паўдзельнічаць да нас у клуб! Зарэгістравацца можна непасрэдна ў клубе, ці анлайн на сайце клуба.

 

Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах

  1. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г.Мінск, пр.Пушкіна, 28) 26 траўня 2018г.
  2. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд за ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
  3. Удзельнікі. 
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Рэгістрацыя ўдзелу. 
    Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да 25 траўня. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:20 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
    1. па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 16:00 да 20:00, у выходныя дні з 15:00 да 18:30)
    2. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава)

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  6. Унёскі. 
    Унёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 7 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом і ветэранаў (ад 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца, на 20%.
  7. Праграма спаборніцтваў.
    • 26.05: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–9 тур;
    • Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  8. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца усечаны
    2. Каэфіцыент Бухгольца
    3. Каэфіцыент Бергера
  9. Узнагароджанне. 
    Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі. Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 60 руб, 2 месца – 40 руб, 3 месца – 20 руб. Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2002 г.н. і маладзей; сярод жанчын; ветэранаў (60+), калі колькасць удзельнікаў у катэгорыі перавышае 3 чалавекі.
    Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да 7 туру.
    Грашовыя прызы выдаюцца пасля закрыцця спаборніцтваў па пашпарце. Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на атрыманне прызоў. З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.
  10. Дадатковая інфармацыя.
    Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
    Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
    Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.

Рэгістрацыя ў турнір па хуткіх шахматах

Каб аплаціць удзел у турніры з дапамогай банкаўскай карткі ці праз АРІП, запоўніце палі ніжэй і націсніце кнопку "Аплаціць удзел".

Вы можаце аплаціць удзел адразу некалькіх гульцоў - для гэтага запоўніце палі ніжэй і націсніце кнопку "Дадаць у спіс аплаты", пасля гэтага зноў запоўніце палі ніжэй для другога гульца і націсніце кнопку "Аплаціць удзел".

Для аплаты праз АРІП Вам спатрэбіцца код аплаты, які будзе ўказаны ў дужках побач з найменнем паслугі на наступнай старонцы - запішыце код аплаты, каб не запамятаваць яго.

Поўнае апісанне працэдуры замовы і аплаты

Унёсак: Ільготны ўнёсак прадугледжаны для чальцоў клуба Шахматны дом і ветэранаў (ад 60 гадоў - пры прад'яўленні пашпарта суддзе-сакратару перад пачаткам турніра)


Прозвішча *
Імя *
Год нараджэння *
Спартыўны разрад *
Тэлефон *
* Абавязковыя палі
Кошт: 10.00 BYN
Company MAXXmarketing GmbH