Шахматнае жнівеньскае сонца

26-27 жніўня ў нашым клубе адбудзецца турнір па хуткіх шахматах для дзяцей да 12 год.

Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах
"Жнівеньскае сонца"

  1. Час і месца.
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 26-27 жніўня 2017 г.
  2. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 15 хвілін на партыю + 10 сек. / ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
  3. Удзельнікі.
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя 2006 г.н. і маладзей.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Рэгістрацыя ўдзелу.
    Зарэгістравацца можна праз форму ўнізе гэтай старонкі альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў: Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
  6. Унёскі.
    Унёсак за ўдзел у турніры складае 4 рублі. Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 26 жніўня з 9.00 да 11.00
  7. Праграма спаборніцтваў і сістэма правядзення.
    • 26.08: 11:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 11.30 – 1 – 4 тур;
    • 27.08: 11.00 – 5 – 8 тур; Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.
  8. Вызначэнне месцаў.
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных ачкоў. У выпадку роўнасці ачкоў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца
    2. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
    3. Каэфіцыент Бергера
  9. Узнагароджанне.
    Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі.
    Прадугледжаны прызы ў катэгорыях да 12, 10 і 8 год, а таксама шмат дадатковых.

Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.

 

Рэгістрацыя ў турнір скончаная. Сачыце за іншымі нашымі турнірамі шахматнымі турнірами

Агляд турніру: турнірная табліца пасля 4-х тураў, лёсаванне 5-га тура