31 сакавіка ў нашым клубе пачнецца двухдзённы турнір па рапідзе з кантролем часу 15+10. Запрашаем усіх ахвотных да ўдзелу!

Турнірны ўнёсак можна аплаціць банкаўскай карткай на сайце клуба

Вынікі турніра па хуткіх шахматах

Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах

  1. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г.Мінск, пр.Пушкіна, 28) 31 сакавіка - 1 красавіка 2018г.
  2. Сістэма правядзення. 
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 15 хвілін на партыю плюс 10 секунд за ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
  3. Удзельнікі. 
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Рэгістрацыя ўдзелу. 
    Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да 30 сакавіка ўключна. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:15 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
    1. па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 16:00 да 20:00, у выходныя дні з 15:00 да 18:30)
    2. на сайце клуба з аплатай банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (унізе гэтай сторонкі).

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  6. Унёскі. 
    Унёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 7 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом і ветэранаў (ад 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
  7. Праграма спаборніцтваў.
    • 31.03: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:20 – 1–4 тур;
    • 01.04: 10:00 - 5-8 тур;
    • Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  8. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
    2. Каэфіцыент Бухгольца
    3. Каэфіцыент Бергера
  9. Узнагароджанне. 
    Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі. Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 70 руб, 2 месца – 50 руб, 3 месца – 30 руб. Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2002 г.н. і маладзей; сярод жанчын; ветэранаў (60+), калі колькасць удзельнікаў у катэгорыі перавышае 3 чалавекі.
    Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да 5 туру.
    Грашовыя прызы выдаюцца пасля закрыцця спаборніцтваў па пашпарце. Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на атрыманне прызоў. З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.
  10. Дадатковая інфармацыя.
    Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
    Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
    Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.