паўфінал чэмпіянату Мінска па шахматах

З 17 па 26 лістапада каманда нашага клуба брала ўдзел у паўфінале чэмпіянату Мінска да 8 год. Дзяўчаты і хлопцы выдатна правялі турнір, занялі прызавыя месцы і прабіліся ў фінал чэмпіянату горада. Віншуем!

І асабліва мы віншуем прызёраў: Гаспарана Марка, які з вынікам 8 балаў з 9 перамог на турніры хлопцаў і атрымаў залаты медаль і кубак! Палюховіч Злату, якая набрала 7 балаў, заняла другое месца і ўзяла срэбраны медаль! А таксама Бучнева Ўладзіслава, які паказаў цудоўны вынік - 7 балаў і заняў 4 месца.

Таксама добры вынік паказалі Афанасьеў Барыс, Афанасьеў Глеб, Таўпянец Алена і Шавыркін Марк.

Мы ўпэўненыя, што і надалей вучні нашай шахматнай школы будуць паказваць выдатныя вынікі!

Дадаць каментарый