Шахматны дом запрашае ўсіх жадаючых на заняткі ў летнія групы. Не перапыняйце заняткі шахматамі на 3 летнія месяцы! 

За доўгія летнія месяцы дзеці паспяваюць на многае забыцца. Каб не перапыняць працэс вывучэння шахмат, не варта надоўга спыняць заняткі.

Наш клуб будзе працягваць працаваць улетку. За гэты час мы будзем паўтараць і замацоўваць усё тое, што праходзілі цягам вучэбнага года. Запрашаем юных шахматыстаў працягнуць займацца ў нашых летніх групах. Ужо можна азнаёміцца з раскладам груп у чэрвені

Калі вы хочаце даведацца больш падрабязна пра нашыя летнія групы, запоўніце калі ласка анкету.

Анкета для бацькоў - заняткі шахматамі ўлетку

Ці плануеце Вы працягваць займацца ў чэрвені?*


У які час Вам зручней наведваць заняткі ў чэрвені ў працоўныя дні?


Ці была б Вам цікавая магчымасць улетку сумяшчаць заняткі шахматамі с заняткамі англійскай мовай?


На пачатку ліпеня мы плануем арганізаваны выезд дзяцей і бацькоў на вялікі шахматны фестываль у г.Мукачава (Закарпацце, Украіна). Падрабязнасці пра паездку будуць вядомыя ў канцы красавіка – на пачатку траўня. Ці была б Вам цікавая інфармацыя пра гэтае мерапрыемства?


Ці ёсць у Вас жаданне працягнуць займацца ў ліпені і жніўні?


Дадаць каментарый