Апошнія два вясновыя месяцы насычаныя святамі і дзяржаўнымі выходнымі. Таксама ў нашым клубе запланаваны мерапрыемствы, якія ўносяць змены ў звычайны расклад працы.

Чэмпіянат Беларусі па міжнародных шашках

З 5 па 15 красавіка ў нашым шахматным клубе праходзіць Чэмпіянат Беларусі па міжнародных шашках, арганізатар якога - Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках. 

Таму ў гэтыя дні наш гульнявы клуб будзе працаваць толькі па выходных: 7 красавіка (субота), 14 красавіка (субота) і 15 красавіка (нядзеля) - з 15:00 да 18:30

Заняткі ў дзіцячых і дарослых групах будуць праходзіць без змяненняў

Выходныя ў красавіку і траўні

У гэтыя дні клуб не працуе, заняткаў не будзе:

8 красавіка (нядзеля)

17 красавіка (аўторак)

30 красавіка (панядзелак)

1 траўня (аўторак)

9 траўня (серада)

Дадаць каментарый