З 25 па 29 жніўня праходзіў адкрыты чэмпіянат Беларусі сярод інвалідаў. У турнірах прынялі ўдзел 20 шахматыстаў з розных куткоў краіны, сярод якіх былі 3 майстры і 9 кандыдатаў у майстры.

Барацьба атрымалася вельмі напружанай, за перамогу ў чэмпіянаце змагаліся 5 чэмпіёнаў краіны мінулых гадоў, а таксама тыя хто быў блізкі да гэтага. Перад апошнім турам прэтэндэнтаў на чэмпіёнства было пяцёра: майстар Расіхін Ігар (Гародня), кандыдат у майстры Вярбіцкі Дзмітрый (Баранавічы), чэмпіён краіны мінулага года майстар Койшман Яўген (Мінск), кандыдат у майстры Янкоўскі Віталь (Мінск), першаразраднік Усцюгоў Барыс (Мінск).

Вызначальнай стала партыя паміж Расіхіным і Янкоўскім, перамогу ў якой атрымаў больш дасведчаны Ігар Расіхін, у выніку ён набраў 6 балаў і стаў чэмпіёнам краіны. Барацьба срэбных і бронзавых медалёў вырашалася ў парах: Вярбіцкі-Усцюгоў і Ташціміраў-Койшман. У першай пары была зафіксаваная нічыя, а ў другой пары перамогу святкаваў больш дасведчаны Койшман. У выніку Дзмітрый Вярбіцкі і Яўген Койшман набралі па 5 балаў і зноў, як і ў мінулым годзе лёс гэтых двух удзельнікаў вырашаў каэфіцыент і ў гэтым годзе па другім дадатковым паказчыку ён апынуўся лепш у Дзмітрыя Вярбіцкага - у яго другое месца, трэцім стаў Яўген Койшман.

Койшман - Гранкоўскі

Дадаць каментарый