Шахматны турнір у 16 гімназіі

Сёння клуб Шахматны дом правёў турнір па шахматах сярод вучняў 1-2 класаў гімназіі №16 г.Мінска.

Турнір сабраў 40 удзельнікаў. Сярод іх былі як дзеці, якія займаюцца шахматамі у клубах або гуртках, так і тыя, хто не займаецца, але ведае правілы і проста любіць гуляць.

Дыпломы за ўдзел, як і прынята ў Шахматным доме, атрымалі ўсе. А 2 лепшых хлопчыка і 2 лепшыя дзяўчынкі згуляюць за каманду гімназіі на раённым этапе рэспубліканскага турніру "Шахматны мір".

Што такое "Шахматны мір"?

"Шахматны мір" закліканы папулярызаваць шахматы сярод малодшых школьнікаў - выдатная сумесная ініцыятыва Беларускай федэрацыі шахмат, Беларускага фонду міру, Міністэрства адукацыі і Міністэрства спорту. На першым этапе праводзяцца ўнутрышкольныя турніры, у якіх вызначаецца склад каманды школы. Затым сфармаваныя каманды ў другім этапе гуляюць у раённых турнірах. Лепшыя каманды раёнаў спаборнічаюць на абласных і Менскім гарадзкім турніры. І нарэшце ў фінальным турніры згуляюць па 3 лепшыя каманды ад кожнай вобласці і 5 лепшых каманд Мінска.

Клуб Шахматны дом вырашыў падтрымаць гэтую выдатную ініцыятыву не толькі словам, але і справай. Самыя масавыя спаборніцтвы - гэта ўнутрышкольныя турніры. Разумеючы, што не ў кожнай школе ёсць людзі, якія ведаюць як праводзіць шахматныя турніры, не кажучы пра дастатковую колькасць шахматных дошак, камплектаў фігур і шахматных гадзіннікаў, мы прапанавалі сваю дапамогу ў арганізацыі і правядзенні турніраў некалькім школам.

Заўтра мы правядзем турнір сярод вучняў 1-2 класаў школы №138 г.Мінска

Фоты з турніру ў 16 гімназіі ў клубным інстаграме:

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: