дзіцячыя турніры

Турніры для дзяцей, якія арганізуе клуб Шахматны дом

  • Дзіцячы рапід з аблікам міжнароднага рэйтынгу 1 снежня

    У нядзелю 1 снежня ў Шахматным доме на Кальцова (4й зав.Кальцова, 51) адбудзецца аднадзённы дзіцячы турнір па хуткіх шахматах з кантролем часу 10+5. Запрашаем паўдзельнічаць усіх ахвотных 2007 г.н. і маладзейшых!

  • Дзіцячы турнір на 4 разрад 16 лістапада на Партызанскім

    Запрашаем шахматыстаў 2010 г.н. і маладзейшых пазмагацца за выкананне нормы 4 разраду па шахматах у кваліфікацыйным турніры, які пройдзе з 16 па 30 лістапада 2024 года ў Шахматным доме на Партызанскім.

    Норма 4 разряду складае 60%, гэта 5,5 балаў з 9 магчымых.

  • Дзіцячы турнір на 4 разрад 12 кастрычніка ў Зялёным лузе

    Запрашаем шахматыстаў 2010 г.н. і маладзейшых пазмагацца за выкананне нормы 4 разраду ў кваліфікацыйным турніры па шахматах, які пройдзе ў нашым клубе з 12 па 26 кастрычніка 2024 года.

  • Мы адна сям'я - сямейнае свята ў Шахматным доме 25 снежня

    25 снежня Шахматны дом запрашае ўсіх сяброў клуба: маленькіх шахматыстаў і іх бацькоў - на святочны камандны Сямейны турнір, якім мы ў цёплай сямейнай атмасферы разам адсвяткуем Каляды і Новы год. Бо дэвіз нашага клуба - "Мы адна сям'я".

  • Паўфінал Чэмпіянату Мінска па шахматах да 14 гадоў

    З 1 па 15 снежня 2018 гада ў нашым клубе адбудзецца паўфінал Чэмпіянату Мінска да 14 гадоў.

  • Мукачівське літо-2018

    У ліпені каманда Шахматнага дома наведала буйны міжнародны турнір “Мукачівське літо” у горадзе Мукачава (Украіна). Турнір з’яўляецца традыцыйным і штогод збірае 400-500 шахматыстаў.

  • Вандроўка на шахматны фестываль у Мукачава

    Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да каманды Шахматнага дома і адправіцца з намі на міжнародны Шахматны фестываль у Мукачава з 1 па 9 ліпеня 2018 года.

    Для юных шахматыстаў - удзел у міжнародных шахматных турнірах ці заняткі шахматамі на вучэбна-трэніровачных зборах.

    Для бацькоў юных шахматыстаў - адпачынак у Карпатах: горы, горныя рэкі і азёры, ровары або пляж, аздараўленчыя працэдуры ў санаторыі, басейн з мінеральнай вадой.

    Вандроўка адбылася, прапануем вам азнаёміцца з невялікай фотасправаздачай: Мукачівське літо 2018