У суботу 24 жніўня ў Шахматным доме ў Зялёным лузе (вул.Усходняя, 56) адбудзецца аднадзённы турнір па хуткіх шахматах з кантролем часу 10+5. Запрашаем да ўдзелу ўсіх ахвотных, незалежна ад узросту і кваліфікацыі

Выніковая турнірная табліца 

Месца Імя Балы BH.
1 Ефіменка Цімур 29
2 Рапапорт Аляксандр 6 29½
3 Поўх Павел 27½
4 Казак Сямён 22½
5 Цімох Глеб 5 29½
6 Дамніцкі Уладзіслаў 5 25
7 Багіраў Расул 5 24
8 Сяркоў Аляксандр 30
9 Аверкін Амвросій 27½
10 Сакалоў Аляксандр 27
11 Палонскі Віктар 27
12 Шрубок Герман 26½
13 Каспяровіч Валерый 25
14 Голубеў Ілля 24
15 Кандрашэвіч Вячаслаў 4 29
16 Зорын Міхаіл 4 25½
17 Кулік Уладзімір 4 25
18 Мядзведзь Раман 4 23½
19 Кячко Сямён 4 23
20 Катовіч Павел 4 21½
21 Фядорын Вадзім 4 20
22 Каспяровіч Максім 26
23 Садоўская Марыя 25½
24 Лагіноўскі Аляксандр 22
25 Белякоў Максім 21
26 Мухін Дзяніс 19½
27 Абехцікаў Марат 3 24
28 Бяляева Ульяна 3 22
29 Мароз Іван 3 21½
30 Адамовіч Антон 3 21
31 Сакалова Марыя 3 20
32 Залесскі Арсеній 3 19
33 Садоўская Ганна 3 16½
34 Эль Хатры Адам 26
35 Спецыян Арсеній 20½
36 Навіцкі Дзмітрый 17½
37 Лушкін Сяргей 2 21
38 Дашкевіч Давід 2 19
39 Каравайка Эдвард 2 17½
40 Марфлюк Мікіта 2 16
41 Бабко Аляксей 2 15
42 Казак Слава 2 14
43 Ананьеў Яраслаў 21½
44 Садоўскі Пётр 1 17
45 Бабко Ганна ½ 18½
46 Панкоў Арцемій 0 16½

Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах «Жнівеньскае сонца»

  1. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом у Зялёным лузе (г. Мінск, вул.Усходняя, 56, паглядзець на мапе) 24 жніўня 2024г.
  2. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
  3. Удзельнікі. 
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, хто не мае на момант пачатку турніру прыкметаў захворвання і падвышанай тэмпературы.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Рэгістрацыя ўдзелу. 
    Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да 23 жніўня. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%, калі будуць вольныя месцы. Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
    1. па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Усходняя, 56 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (панядзелак, серада з 17:00 до 20:00)
    2. на сайце клуба з аплатай праз сервіс "Аплаці", праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава)

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  6. Унёскі. 
    Унёсак за ўдзел у турніры складае 35 рублёў для ўсіх шахматыстаў, 30 рублёў для сябраў БФШ і 25 рублёў для сябраў клуба Шахматны дом і сеньёраў (ад 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
  7. Праграма спаборніцтваў.
    • 24.08: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур;
    • Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  8. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку)
    2. Каэфіцыент Бухгольца
    3. Каэфіцыент Бергера
  9. Узнагароджанне. 
    Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі.
    Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на прызы.
  10. Дадатковая інфармацыя.
    Удзельнікі з прыкметамі захворвання і падвышанай тэмпературай да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
    Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
    Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
    Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.

Шахматны дом на вул.Усходняй, 56

 

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: