У нядзелю 1 снежня ў Шахматным доме на Кальцова (4й зав.Кальцова, 51) адбудзецца аднадзённы дзіцячы турнір па хуткіх шахматах з кантролем часу 10+5. Запрашаем паўдзельнічаць усіх ахвотных 2007 г.н. і маладзейшых!

 

Палажэнне
аб правядзенні турниру па хуткіх шахматах
«Снежань»

  1. Мэты і задачы
    Мэта мерапрыемства – папулярызацыя шахмат.
    Задачы: арганізацыя інтэлектуальнага дасугу, атрыманне гульнявога досведу, развіццё і папулярызацыя шахмат сярод дзяцей, атрыманне беларускімі шахматыстамі міжнароднага рэйтынгу.
  2. Час і месца.
    Спаборніцтвы праводзяцца 1 снежня 2024 г. па адрасе г.Мінск, 4ы зав.Кальцова 51, оф.713, 7 паверх
  3. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў па правілах FIDE, якія дзейнічаюць на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу – 10 хвілін на партыю з даданнем 5 секунд на ход кожнаму удзельніку.
    Спаборніцтвы праводзяцца з аблікам рэйтынгу FIDE.
    Удзельнік, які прапусціў партыю без паважлівай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца. Дапушчальны час спазнення на тур - 10 хвілін.
  4. Удзельнікі.
    Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты 2007 года нараджэння і маладзейшыя.
    Абавязковая ўмова ўдзелу для беларускіх шахматыстаў - быць сябрам Беларускай федэрацыі шахмат і мець аплачаны ўнёсак у БФШ за 2024 год. Замежныя гульцы для ўдзелу ў турніры павінны мець ідэнтыфікацыйны нумар (FIDE ID), без якога рэгістрацыя немагчымая.
  5. Суддзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (NA). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  6. Унёскі і рэгістрацыя.
    Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўзносу. Адмова ад удзелу не прадугледжвае вяртання ўнёску.
    Турнірны ўнёсак пры рэгістрацыі да 30 лістапада складае:
    • 40 беларускіх рублёў для шахматыстаў - сябраў іншых нацыянальных федэрацый;
    • 35 беларускіх рублёў для шахматыстаў - сябраў БФШ;
    • 30 беларускіх рублёў для сябраў клуба Шахматны дом.

    Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 1 снежня магчыма з 9:30 да 9:45 (пры наяўнасці свабодных месцаў) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
    Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
    1. у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй, 56 з аплатай наяўнымі, праз АРІП ці праз плацёжную сістэму "Аплаці" (у працоўны час клуба)
    2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі, праз АРІП ці праз плацёжную сістэму "Аплаці" (у працоўны час клуба)
    3. у клубе Шахматны дом у ГЦ Цівалі на вул.Прытыцкага, 29 з аплатай наяўнымі, праз АРІП ці праз плацёжную сістэму "Аплаці" (у працоўны час клуба)
    4. на сайце клуба з аплатай праз плацёжную сістэму "Аплаці", праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (крагласуткава)
    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
  7. Праграма спаборніцтваў.
    01.12 (нядзеля):
    • 10:00 - адкрыццё, 10:15 – 1–7 тур;
    • Пасля 4-га тура прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
    • Праз 15 хвілін пасля сканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  8. Вызначэнне месцаў.
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух або больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
    2. Каэфіцыент Бухгольца
    3. Каэфіцыент Бергера
  9. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
    Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі, усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
  10. Арганізатар мерапрыемства - ТАА "Чайлд Кінг".
    Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджаючых асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
    Адказнасць за бяспеку, захаванасць жыцця і здароўя ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў.
  11. Дадатковая інфармацыя.
    Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
    Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў гэтае Палажэнне.
    Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў. Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.

 

Форма рэгістрацыі і аплаты турнірнага ўнёску

Рэгістрацыя ў турнір па хуткіх шахматах 01.12.2024

Каб аплаціць удзел у турніры з дапамогай банкаўскай карткі, ці праз АРІП, ці праз сервіс "Аплаці", запоўніце палі ніжэй і націсніце кнопку "Аплаціць удзел".

Вы можаце аплаціць удзел адразу некалькіх гульцоў - для гэтага запоўніце палі ніжэй і націсніце кнопку "Дадаць у спіс аплаты", пасля гэтага зноў запоўніце палі ніжэй для другога гульца і націсніце кнопку "Аплаціць удзел".

Поўнае апісанне працэдуры замовы і аплаты

Унёсак:



Прозвішча *
Імя *
ID FIDE * Пры адсутнасці ў беларускага шахматыста напішыце "няма". Рэгістрацыя замежных шахматыстаў без ID FIDE немагчымая
Год нараджэння *
Спартыўны разрад *
Клуб ці спартыўная школа
Трэнер
Тэлефон *
* Абавязковыя палі
Кошт: 40.00 BYN
Copyright MAXXmarketing GmbH
JoomShopping Download & Support

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: